Віктар Іванавіч Карака

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з В. Карака)
Віктар Іванавіч Карака
Дата нараджэння 29 ліпеня 1948(1948-07-29) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у
Працаваў у гарадах Мінск і Наваполацк
Прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віктар Іванавіч Кара́ка (нар. 29 ліпеня 1948, Гродна) — беларускі архітэктар. Член праўлення Беларускага саюза архітэктараў, лаўрэат Прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1980), кіраўнік творчай майстэрні архітэктара Карака В. І.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1966—1972 гадах вучыўся ў БПІ (выкладчыкі А. П. Воінаў, Л. М. Рымінскі і інш.), дыпломны праект — аэрапорт у Мінску. У 1972—1976 гадах у інстытуце «Белдзяржпраект». З 1975 года член Беларускага саюза архітэктараў. У 1976—1985 гадах у БелНДІПгорадабудаўніцтва (кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў, кіраўнік майстэрні). У 1985—1998 гадах зноў у інстытуце «Белдзяржпраект» (галоўны архітэктар праектаў, кіраўнік аддзела), адначасова з 1989 года кіраўнік творчай майстэрні пры Саюзе архітэктараў Беларусі[1].

З 1998 года кіраўнік уласнай творчай майстэрні архітэктара Карака В. І. З 2003 года выкладае праектаванне на архітэктурным факультэце Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. З 2005 года член праўлення Беларускага саюза архітэктараў[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя работы: комплекс міжкалгаснага піянерлагера на возеры Шэвіна Віцебскай вобласці[2], судзейскі домік на гоначным кальцы «Баравая» (1979), рэканструкцыя мінскай СШ № 4 (1979); маладзёжны цэнтр «Мінск» (1980, у сааўтарстве з Ю. Шпітам, пры ўдзеле В. Шалкоўскага, Я. Дубліка; Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1982) і гандлёва-грамадскі цэнтр 6-га мікрараёна (1986), будынак кінатэатра з кафэ і танцзалай (1980)[2] ў Наваполацку; гасцініца маладзёжнага турызму ў Брэсце (1986); гараж і адміністрацыйны будынак Упраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама па вул. Апанскага ў Мінску (1990), Прафілакторый КДБ і Савета Міністраў на возеры Вяча[1]. Інтэр’еры рэстарана «Рандэву», будынак галаўнога цэнтра «Белаграпрамбанк» па пр. Жукава ў г. Мінску, аздараўленчы комплекс Агеньчык «УП Мінгаз» на вадасховішчы Крыніца, інтэр’еры філіялаў «Белаграпрамбанка» у Магілёве, Смалявічах, Смаргоні, Карэлічах, гандлёва-грамадскі цэнтр з рэстаранам у г. Пінску[3].

Конкурсы (у складзе аўтарскіх калектываў)[правіць | правіць зыходнік]

  • Аэрапорт у г. Брэсце — 2 прэмія
  • Чыгуначны вакзал у г. Мінску — 1-2 прэмія
  • Оперны тэатр у г. Плоўдзіве — заахвочвальная прэмія
  • Пантэон партызанскай славы — 2 прэмія

Конкурсы[правіць | правіць зыходнік]

  • Designing The Absent, Бельгія
  • The Art Fund Pavilion, Вялікабрытанія
  • Shinkenchiku Residential Design Competition, Японія

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1982), 1—2-я прэміі на Усесаюзным конкурсе за праект чыгуначнага вакзала (1974, у аўтарскім калектыве), 2-я прэмія на рэспубліканскім конкурсе за праект мемарыяла партызанскай славы (1976, у аўтарскім калектыве) у Мінску[2].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в Карака Віктар Іванавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. а б в Карако Виктор Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  3. Карако Виктор Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]