Вядзьмак (серыя раманаў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сага аб ведзьмаку
Saga o wiedźminie
Аўтар: Анджэй Сапкоўскі
Жанр: Цёмнае фэнтэзі
Краіна: Flag of Poland.svg Польшча
Мова арыгінала: Польская
Даты публікацыі: 1986 - 2013

«Сага аб ведзьмаку» (польск.: Saga o wiedźminie) — цыкл кніг польскага пісьменніка Анджэя Сапкоўскага ў жанры цёмнае фэнтэзі. Першая аповесць цыклу выйшала ў 1986 годзе, а апошняя кніга — у 2013. Па матывах твораў быў зняты польскі тэлесерыял, а на дадзены момант у вытворчасці знаходзіцца серыял ад Netflix, выпушчаныя тры гульні для розных платформаў («Вядзьмак», «Вядзьмак 2: Забойцы каралёў» і «Вядзьмак 3: Дзікае Паляванне»), напісана і пастаўлена рок-опера, а на радзіме пісьменніка А. Сапкоўскага выдаваліся коміксы пра прыгоды Геральта і іншых герояў яго сагі.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Галоўным героем серыі з’яўляецца Геральт з Рывіі, вядзьмак — паляўнічы за монстрамі, якія прадстаўляюць пагрозу для жыцця людзей. У дзяцінстве ён, як і іншыя ведзьмакі, падвергнуўся мутацыям, з-за якіх атрымаў высокія баявыя якасці: падвышаная сіла, хуткасць рэакцыі, паскораны метабалізм. Асноўная праца Геральта — за грошы знішчаць небяспечных пачвараў.

У адпаведнасці з уласным кодэксам паводзінаў, ён імкнецца не ўдзельнічаць у палітычных інтрыгах каралёў і чарадзеяў, аднак у выніку аказваецца ўцягнуты ў складаны вузел супрацьстаяння паўночных каралеўстваў і магутнай паўднёвай імперыі Нільфгаард. Геральт спрабуе абараніць юную князёўну разбуранага каралеўства Цынтра Цыры (Дзіця-Нечаканасць), прызначаную яму яшчэ да яе нараджэння. Цыры становіцца цэнтрам інтарэсаў уплывовых сіл (імператар Нільфгаарда, чарадзей Вільгефорц, Ложа чарадзеек), бо яе нашчадку прадказана вырашыць лёс свету. Атрымаўшы ад сваіх прыёмных бацькоў (Геральта і яго каханай, чарадзейкі Еніфэр) сімвалічныя дары-ўменні: вядзьмачае — валодаць мячом і чарадзейскае — магіяй, перацярпеўшая ў далейшым цяжкія выпрабаванні, Цыры становіцца нароўні з Геральтом галоўным героем сагі.

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

Таксама асобна напісаны аповесці «Дарога без звароту» (польск.: Droga, z ktorej sie nie wraca) (1988) і «Штосьці скончыцца, штосьці пачнецца» (польск.: Coś się kończy, coś się zaczyna) (1992), якія не маюць прамога дачынення да цыклу аб ведзьмаку (у аповесці «Дарога без звароту» апісваюцца меркаваныя бацькі Ведзьмака, у прыватнасці яго маці Вісена, і магчымы бацька), але дзеянне якіх разгортваецца ў тым жа сусвеце.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]