Цёмнае фэнтэзі
Цёмнае фэнтэзі (ад англ.: Dark Fantasy — «цёмнае», «змрочнае фэнтэзі») — паджанр літаратуры і камп’ютарных гульняў, спалучае элементы жахаў і готыкі, а дзеі адбывюецца ў антуражы традыцыйнага фэнтэзі.
Галоўнае адрозненне готыкі — дзеі адбываюцца ў фантастычным свеце, які нагадвае Сярэднявечча, радзей — гарадское фэнтэзі.
Цёмным фэнтэзі нярэдка называюць літаратуру пра звышнатуральнае, якая належыць да жанру жахаў. Розніца паміж цёмным фэнтэзі і гатычнымі жахамі невыразная. Крытыкі адзначаюць, што цёмнае фэнтэзі не палохае чытача, а стварае ўражанне страху, які ўжо прайшоў. То-бок, гэтыя творы найперш фэнтэзі, а не апавяданні пра звышнатуральны жах.
Да цёмнага фэнтэзі таксама адносяць 3 групы фантастычнай літаратуры — традыцыйнае фэнтэзі з «цёмным» адценнем, адменнік містыкі, жахаў і фэнтэзі, напісаны ў асабліва гнятлівым стылі.
Цёмнае фэнтэзі ў папулярнай культуры
[правіць | правіць зыходнік]Камп’ютарныя гульні
[правіць | правіць зыходнік]- Серыя Diablo
- Серыя Disciples
- Серыя Legacy of Kain
- Серыя Вядзьмак: Вядзьмак і Вядзьмак 2: Забойцы каралёў
У кінематографе
[правіць | правіць зыходнік]- «Інтэрв’ю з вампірам» і «Каралева праклятых»
- «Ван Хелсінг»
- «Канстанцін: Уладар цемры»
- Фільм «Іншы свет» і яго працягі.
- Фільмы, серыялы і анімацыя па сусвету «Mortal Kombat».
Анімэ, манга, ранабэ
[правіць | правіць зыходнік]- «Berserk» (манга і анімэ).
- «Claymore» (манга і анімэ).
- «Мяжа пустаты. Сад грэшнікаў» (ранабэ, анімэ)