Вяз прысадзісты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вяз прысадзісты
Ulmus pumila.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ulmus pumila L.

Сінонімы
  • Ulmus manshurica[3]
  • Ulmus pinnato-ramosa Dieck[3]
  • Ulmus turkestanica[3]
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   19057
NCBI   198266
EOL   594950
GRIN   t:40851
IPNI   303333-2
TPL   kew-2448824

Ulmus pumilaвід дрэў роду Вяз (Ulmus) сямейства Ulmaceae.

Распаўсюджванне[правіць | правіць зыходнік]

Расце ў асноўным на поўначы, паўночным захадзе і паўночна-усходзе Кітая, а таксама ў некаторых паўднёва-заходніх правінцыях, у туркестанскім рэгіёне, у Казахстане, на паўднёва-ўсходніх адгор'ях Джунгарскага Алатау[4], Заходняй Сібіры, Манголіі, Тыбеце, Індыі і Карэі, а таксама культывуецца ў Паўднёвай Еўропе і Паўночнай Амерыцы.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Дрэва вышынёй каля 25 м; дыяметр ствала прыкладна 1 м. У засушлівых раёнах свайго арэала расце ў выглядзе хмызняку. Кара парасткаў гладкая, шаравата-карычневага ці ярка-шэрага колеру, але можа станавіцца грубай, цёмна-шэрай і час ад часу месцамі прарывацца. Галінкі светлыя, жаўтлява-шэрыя, светла-шэра-карычневыя або светла-шэрыя, гладкія або шарсцістыя, з раскіданымі сачавічкамі. Зімовыя пупышкі ад яйкападобнай да шарападобнай формы. Лісце ад эліптычнай-авальнай да эліптычнай-ланцэтападобнай формы, або яйкападобна-ланцэтападобнай, 2-8 см даўжынёй і 1,2-3,5 см шырынёй, востраканцовае, па краі двойчыпілаватае, скурыстае, шчыльнае. Кветкі з фіялетавымі пыльнікамі[5].

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Гэты вяз часта ўжываюць для аднаўлення лясоў. З кары атрымліваюць валакно, якое выкарыстоўваюць наўзамен пянькі. Ва Узбекістане драўніну выкарыстоўваюць для разьбы па дрэве.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 3,0 3,1 3,2 Таксономия, синонимия и биология на сайте BioLib
  4. Другие виды вязов. Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2014.
  5. Вяз // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]