Вялікая сінагога (Барысаў)
Славутасць | |
Вялікая сінагога | |
---|---|
54°14′37″ пн. ш. 28°30′18″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | эклектыка |
Дата пабудовы | XX стагоддзе |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вялікая сінагога — колішняя сінагога ў Барысаве, размешчаная ў Стара-Барысаве, па вул. 3-га Інтэрнацыянала, 49.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў пачатку XX ст. з цэглы[1]. У 1962 годзе праведзена рэканструкцыя, у выніку якой цалкам зменены фасады. За савецкім часам тут размяшчаўся Дом піянераў і школьнікаў[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]А. М. Кулагін у Зборы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі сцвярджае, што будынак з’яўляецца помнікам архітэктуры з рысамі канструктывізму[1], аднак, цяперашні выгляд будынак набыў толькі пасля перабудовы 1962 года, а да таго часу фасады мелі эклектычны выгляд.
Прамавугольны ў плане выцягнуты ў глыбіню двара двухпавярховы будынак накрыты двухсхільным дахам. Вулічны фасад дэкарыраваны буйнымі лапаткамі, філёнгамі, завершаны трапецападобным шчытом. Галоўны ўваход з бакавога фасада. Аконныя праёмы вулічнага фасада прамавугольныя, бакавога — гарызантальна выцягнутыя, дваровага — шырокія, арачныя[1].
Планіровачна будынак падзелены цэнтральным вестыбюлем на 2 палавіны — квадратную залу і падоўжаны кулуар са службовымі памяшканнямі і бакавой лесвіцай на другі паверх[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д А. М. Кулагін. 48. Сінагога // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Мінская вобласць. Кніга 1. — 284 с.: іл.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- А. М. Кулагін. 48. Сінагога // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Мінская вобласць. Кніга 1. — 284 с.: іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вялікая сінагога (Барысаў)