Перайсці да зместу

Вялікія Негнавічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Вялікія Негнавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Вышыня цэнтра
180 м
Насельніцтва
  • 182 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 177
Паштовы індэкс
222126
Аўтамабільны код
5
Вялікія Негнавічы на карце Беларусі ±
Вялікія Негнавічы (Беларусь)
Вялікія Негнавічы
Вялікія Негнавічы (Мінская вобласць)
Вялікія Негнавічы

Вялі́кія Не́гнавічы[1] (трансліт.: Vialikija Niehnavičy, руск.: Великие Негновичи) — вёска ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці, на правым беразе ракі Мужанка. Уваходзіць у склад Лошніцкага сельсавета.

Размешчаны за 6 км на поўдзень ад Лошніцы, за 18 км ад Барысава і 90 км ад Мінска, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Прыяміна на лініі Мінск — Орша.

З 1524 года ў архіўных дакументах згадваецца вёска Негнавічы ў складзе Барысаўскага староства. У 1670 годзе ў вёсцы Старыя Негнавічы — 12 «дымоў». У пачатку 19 ст. паводле афіцыйных дакументаў — адна вёска — Старыя Негнавічы, але ўжо ў сярэдзіне 19 ст. — Вялікія і Малыя Негнавічы. У 1883 годзе адкрыта царкоўна-прыходская школа, пераўтвораная потым у земскую. У 1885 годзе — 71 двор, 420 жыхароў, школа граматы, царква на могілках, у Лошніцкім ваяводстве.

У 1909 годзе ў Вялікіх Негнавічах налічвалася 570 жыхароў абодвух палоў[2].

З 20 жніўня 1924 года да 17 жніўня 1963 года цэнтр Вяліканегнавіцкага сельсавета.

У 1929 годзе ў вёсцы была адкрыта васьмігадовая школа, якую рабілі з лесу, што рос побач. Дырэктарам школы быў Ніварка Мікалай Раманавіч. З 1938 года — Дзмітрыеў Мікалай Архіпавіч. У 90-я гады школу закрылі.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. http://elib.shpl.ru/ru/nodes/25877-yarmolovich-v-s-spisok-naselennyh-mest-minskoy-gubernii-minsk-1909#mode/inspect/page/256/zoom/7