Лошніцкі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лошніцкі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Барысаўскі раён
Уключае 23 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Лошніца
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 11 198
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222122
Код аўтам. нумароў 5

Ло́шніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Змяшчаецца ва ўсходняй частцы раёна. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Лошніца.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Барысаўскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 17 жніўня 1963 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Веліканегнавіцкага сельсавета[1], 28 мая 2013 года — тэрыторыя скасаванага Навасёлкаўскага сельсавета (7 населеных пунктаў: аграгарадок Навасёлкі, вёскі Вышні Стан, Зарослае, Лабачыха, Млёхава, Раннае і Ратуцічы)[2]. 27 снежня 2016 года скасаваны пасёлак Навасады 1 (уключаны ў склад вёскі Навасады)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў) — 11198 чалавек[4], з іх 89,4 % — беларусы, 7,9 % — рускія, 1,2 % — украінцы[5].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.