Лошніца

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Лошніца
Łošnica. Лошніца (1900).jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Вышыня цэнтра
166 м
Насельніцтва
6 524 чалавекі (2008)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 177
Аўтамабільны код
5
Лошніца на карце Беларусі ±
Лошніца (Беларусь)
Лошніца
Лошніца (Мінская вобласць)
Лошніца

Ло́шніца[1] (трансліт.: Lošnica, руск.: Лошница) — аграгарадок у Барысаўскім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Лошніцкага сельсавета.

Размешчана за 18 км на поўнач ад Барысава, 5 км ад чыгуначнай станцыі Прыяміна. 6357 жыхароў, 1858 двароў (1994).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1563 — мястэчка ў Барысаўскім старостве Віцебскага ваяводства ВКЛ. З 1793 у Расійскай імперыі, у Барысаўскім павеце Мінскай губерніі. У вайну 1812 года напалеонаўскія войскі спалілі тут царкву (у 1816 адбудавана). У 1870 — сяло, 126 двароў. У 1885 цэнтр воласці: 834 жыхара, 143 двары, царква, народнае вучылішча (з 1863), млын. У 1908 — 2597 жыхароў, 248 двароў. У лютым-лістападзе 1918 акупіравана нямецкімі, у жніўні 1919—маі 1920 — польскімі войскамі. З 1919 працавала пачатковая, з 1923 7-гадовая школа, хата-чытальня, з 1920 народны тэатр. З 20.8.1924 цэнтр сельсавета ў Барысаўскім раёне Мінскай акругі. З 3.7.1941 да 29.6.1944 акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія загубілі 53, вывезлі ў Германію 49 жыхароў. У 1945—1955 у Лошніцы працаваў дзіцячы дом. З 1950 цэнтр калгаса імя Мічурына. У 1972 было 1978 жыхароў, 630 двароў, цэнтр саўгаса «Лошніца». У Лошніцы працуюць Прыямінскі рамонтны завод, сярэдняя і музыкальная школы, Дом культуры, кінатэатр, бібліятэка, бальніца. Брацкая магіла савецкіх воінаў, помнік землякам, якія загінулі ў вялікую Айчынную вайну.

У 1973—1980 гадах праект планіроўкі і забудовы Лошніцы распрацоўваўся архітэктарам Р. І. Белагорцавым[2].

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Царква Святога Арханёла Міхаіла

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Руслан Игоревич Белогорцев

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]