Вялікі Тап
Вялікі Тап | |
---|---|
руск. Большой Тап | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 504 км |
Басейн | 6 700 км² |
Расход вады | каля 90 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Тапто |
• Месцазнаходжанне | міжрэчча Обі і Конды |
• Каардынаты | 61°34′46″ пн. ш. 65°41′01″ у. д.HGЯO |
Вусце | Конда |
• Месцазнаходжанне | каля пасёлка Лугавы |
• Каардынаты | 59°56′48″ пн. ш. 65°44′55″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Конда → Іртыш → Об → Карскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Ханты-Мансійская аўтаномная акруга — Югра |
Код у ДВР | 14010600112115300016559 |
— выток, — вусце |
Вялікі Тап (руск.: Большой Тап[1]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе, левы прыток ракі Конда (басейн Іртыша).
Даўжыня ракі 504 км. Плошча вадазбору 6700 км². Сярэдні расход вады каля 90[2] м³/с, аб’ём сцёку — 2,84[2] км³/год. Рака бярэ пачатак з возера Тапто. Працякае ў напрамку з поўначы на поўдзень па Кондзінскай нізіне і ўпадае ў Конду каля пасёлка Лугавы. Даліна ракі невыразная ў верхнім цячэнні, і вузкая (шырынёй 1,5—4 км) у сярэднім і ніжнім. Рэчышча моцна звілістае. Шырыня рэчышча ад 10—30 да 50—60 (месцамі да 100) метраў[2]. У жыўленні ракі пераважае снегавое. Замярзае Вялікі Тап у кастрычніку — лістападзе, вызваляецца ад лёду ў красавіку — маі.
Прытокі: Выхтап’я, Яхля, Антань-Яга, Пайтых, Мурах, Тамашняя, Тумра, Тум’я, Інгацья і іншыя рэкі і ручаі[3].
Зноскі
- ↑ Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 154. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)
- ↑ а б в Сурков В. В. Большой Тап // Научно-попцлярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
- ↑ Большой Тап (руск.) (руск.) — інфармацыя пра аб'ект у Дзяржаўным водным рэестры РФ.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Большой Тап // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 154. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Большой Тап (руск.) (руск.) — інфармацыя пра аб'ект у Дзяржаўным водным рэестры РФ.
- Большой Тап // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru (руск.)
- Сурков В. В. Большой Тап // Научно-попцлярная энциклопедия «Вода России» (руск.)