Полтараўшчынскі вялікі камень

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Полтараўшчынскі вялікі камень
Полтараўшчынскі вялікі камень

Полтараўшчынскі вялікі камень — валун у Беларусі, геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Размешчаны за 500 м на захад ад в. Полтараўшчына Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Валун сярэднезярністага гнейсу з крышталямі кварцу і палявога шпату. Даўжыная бачнай часткі складае 4,8 м, шырыня 2,3 м, вышыня 1,8 м, у абводзе 10,7 м, аб'ём 20 м³, маса каля 53 т. Прынесены ледавіком каля 150—130 тыс. гадоў назад з тэрыторыі Фенаскандыі. Ахоўны статус нададзены ў 1995 годзе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]