Полтараўшчынскі вялікі камень
Полтараўшчынскі вялікі камень — валун у Беларусі, геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Размешчаны за 500 м на захад ад в. Полтараўшчына Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Валун сярэднезярністага гнейсу з крышталямі кварцу і палявога шпату. Даўжыная бачнай часткі складае 4,8 м, шырыня 2,3 м, вышыня 1,8 м, у абводзе 10,7 м, аб'ём 20 м³, маса каля 53 т. Прынесены ледавіком каля 150—130 тыс. гадоў назад з тэрыторыі Фенаскандыі. Ахоўны статус нададзены ў 1995 годзе.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
Полтараўшчынскі вялікі камень на Вікісховішчы |