Вялікі камень ляшчынскі
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, за 250 м на паўночны захад ад в. Ляшчынск, Мядзельскі раён, Мінская вобласць |
---|---|
Дата заснавання | 1997 |
Вялікі камень ляшчынскі — валун у Беларусі, з 1997 года геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Размешчаны за 250 м на паўночны захад ад в. Ляшчынск Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Валун ружавага-шэрага дробназярністага граніту з уключэннямі крышталёў мінералаў цёмнага колеру (слюды). Даўжыня валуна складае 4 м, шырыня 3,4 м, вышыня 0,8 м, у абводзе 11,7 м, аб'ём 10,7 м³, маса каля 27 т. Прынесены ледавіком каля 15—20 тыс. г. назад са Скандынавіі.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Ляшчынскі вялікі камень. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх