Вялікі разрыў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Разбурэнне Сусвету згодна з тэорыяй Вялікага разрыву

Вялікі разрыў (англ.: Big Rip) — касмалагічныя гіпотэза пра лёс Сусвету, якая прадказвае развал (разрыў) усёй матэрыі за канечны час.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Справядлівасць гэтай гіпотэзы моцна залежыць ад прыроды цёмнай энергіі, а менавіта, ад параметра w, роўнага адносінам ціску цёмнай энергіі да яе шчыльнасці (гл. ураўненне стану). Калі w<-1, то Сусвет будзе паскорана пашырацца, і велічыня маштабнага фактара стане роўнай бесканечнасці за канечны час.

Калі гіпотэза «Вялікага разрыву» слушная, то, па меры павелічэння хуткасці пашырэння, адлегласць да гарызонту падзей, — г. зн. той часткі Сусвету, якая аддаляецца ад назіральніка з хуткасцю святла — будзе памяншацца. Усё, што знаходзіцца за гарызонтам, недаступна назіранню, таму што хуткасць святла з'яўляецца граніцай для любых узаемадзеянняў. Аб'ект, размешчаны ў цэнтры назіранага сусвету, не ўзаемадзейнічае ні з чым, што знаходзіцца за гарызонтам. Калі памер гарызонту падзей становіцца меншым за памеры якога-небудзь аб'екта, то паміж часткамі гэтага аб'екта немагчымыя ніякія ўзаемадзеянні — ні гравітацыйнае, ні электрамагнітнае, ні моцнае, ні слабае.

Аўтары гэтай гіпотэзы вылічылі час, які застаўся да канца існавання Сусвету такога, якім мы яго ведаем.

дзе  — адносіны ціску цёмнай энергіі да яе шчыльнасці,  — пастаянная Хабла і Ωm — бягучае значэнне шчыльнасці ўсёй матэрыі ў Сусвеце.

У сваёй працы аўтары разгледзелі прыклад, дзе  = −1.5, H0 = 70 (км/с)/Мпк и Ωm = 0.3, і ў гэтым выпадку канец Сусвету (Вялікі разрыў) наступіць прыблізна праз 22 млрд гадоў.[1]

  • За мільярд гадоў да Вялікага разрыву распадуцца сукупнасці галактык.
  • Прыкладна за 60 млн гадоў да Вялікага разрыву гравітацыя стане вельмі слабай, каб утрымліваць галактыкі. Распадзецца і наша галактыка.
  • За 3 месяцы да Вялікага разрыву Сонечная сістэма стане гравітацыйна незвязанай.
  • За 30 хвілін да Вялікага разрыву разбурыцца Зямля.
  • За 10−9 с да канца — разбурацца атамы.

У гэты момант, як і ў момант Вялікага выбуху, перастаюць працаваць вядомыя нам законы фізікі і далейшы лёс Сусвету прадказаць немагчыма.

На сённяшні дзень невядома, ці валодае цёмная энергія такімі ўласцівасцямі, пры якіх можа рэалізавацца гэты сцэнарый.

Эксперыментальныя дадзеныя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле апошніх касмалагічных дадзеных, імавернасць памылкі ўсё яшчэ ёсць, і невядома, які з трох выпадкаў з'яўляецца верным  < −1,  = −1, и  > −1.[2][3]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Caldwell, Robert R., Kamionkowski, Marc and Weinberg, Nevin N. Phantom Energy and Cosmic Doomsday(англ.) // Physical Review Letters. — 2003. — В. 7. — Т. 91. — С. 071301. — DOI:10.1103/PhysRevLett.91.071301Bibcode2003PhRvL..91g1301CarΧiv:astro-ph/0302506PMID 12935004.
  2. WMAP 9 Year Mission Results
  3. Allen, S. W.; Rapetti, D. A.; Schmidt, R. W.; Ebeling, H.; Morris, R. G.; Fabian, A. C. (2008). "Improved constraints on dark energy from Chandra X-ray observations of the largest relaxed galaxy clusters". Monthly Notices of the Royal Astronomical Society. 383 (3): 879. arXiv:0706.0033. Bibcode:2008MNRAS.383..879A. doi:10.1111/j.1365-2966.2007.12610.x.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]