Беларуская сістэма мер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Беларуская сістэма мер — неметрычная сістэма мер, якая ўжывалася ў Вялікім княстве Літоўскім, а пэўны час пасля раздзелаў Рэчы Паспалітай — і на былых землях ВКЛ.

  • Адлегласць і даўжыня
    міля = 5 вёрст
    вярста = 798 сажняў = 1559,7 м
    вялікая вярста = 1000 сажняў = 1948,8 м
    сажань = 3 локці = 6 стоп = 72 цалі = 194,88 см
    локаць = 2 стапы = 24 цалі = 64,96 см
    стапа = 12 цаляў = 32,5 см
    цаля = 2,7 см
    гоні (гон) = 80—100 м (мера ніколі не была афіцыйнай)
    стая = каля 80 м
    страленне (стрэльбішча) = 60—70 м
    шнур (даўжыні) = 75 локцяў = 48,7 м
    прут (даўжыні) = 7,5 локця = 4,87 м
    прэнцік (даўжыні) = 48,7 см
  • Плошча і пазямельныя вымярэнні
    валока = 30[1] маргоў = 9000 кв. прутоў = 67 500 кв. локцяў = 21,36 га
    морг = 3 кв. шнуры = 0,71 га
    кв. шнур = 100 кв. прутоў = 0,237 га
    кв. прут (прэнт) = 100 кв. прэнцікаў = 23,7 м²
    кв. прэнцік = 0,237 м²
    франконскі большы лан = 50 маргоў = 35,5 га
    франконскі меншы лан = 40 маргоў = 28,4 га
    нямецкі лан = 43 маргі = 30,5 га
    польскі кмецкі большы лан = 21 морг = 14,91 га
    польскі кмецкі меншы лан = 6 маргоў = 4,26 га
    польскі кмецкі большы лан = 21 морг = 14,91 га
    рэвізскі лан = 30 маргоў = 21,36 га
    хелмінскі (кракаўскі) лан = 90 маргоў = 63,9 га
  • Сыпкія рэчывы і вадкасці
    віленская бочка (для сыпкіх рэчываў) = 4 чвэрці (карцы) = 8 асьмін = 16 шаснастак = 72 вялікія гарцы = 144 малыя гарцы = 406,7 л
    бочка (для вадкасці) = 4 чвэрці (карцы) = 12 чашаў = 144 малыя гарцы = 288 паўгарцаў = 376 квартаў = 752 паўкварты = 406,54 л
    паўбочак = 8 чвэрцяў (карцоў) = 813 л
    вядро = 4 гарцы = 11,28 л
    Пінск 16 ст.:
    вядро = 2 ліпечні = 20 каўшоў
    ліпечня = ½ вядра = 10 каўшоў
    коўш = 1/20 вядра
    Берасце 16 ст.?:
    вядро = 2 ручкі
    ручка = ½ вядра
    малы (шынковы) гарнец = 2,8237 л
    цэхавы гарнец = 5,6474 л
    кварта = ¼ гарца = 0,7057 л
    чвэрць (карэц) = ¼ бочкі = 2 асьміны = 36 гарцаў = 102 л
    лукно = 10 пудоў
    мядніца = 12 гарцаў
    салянка = 1/6 бочкі = 67,75 л
    чаша = 12 гарцаў = 33,84 л
    стары шанак = 48 гарцаў
    лаштавы шанак = 24 гарцы
    лашт = 8 віленскіх бочак
  • Маса (вага)
    беркавец (цэнтнар) = 5 камянёў = 200 фунтаў = 74,96 кг
    камень = 40[2] фунтаў = 14,993 кг
    фунт = 32 лоты = 374,82 г
    лот = 1/32 фунта = 11,71 г
    пуд = 40—50 фунтаў
    бязмен = 5—6 фунтаў = 1,87—2,24 кг
    кантар = 100 фунтаў = 37,84 кг
    ока = 3 фунты = 1,02 кг
    грыўна = 195,5 г
    кап (вашчаны пуд) = 12 пудоў[3]
    літра = 280,8 г
    пундзель = 25 фунтаў = 9,24 кг
  • Лікавыя адзінкі
    капа = 60
    сорак = 40
    пара = 2
    саха (валы, нарогі для сох) = 2
    пасма = 30 нітак[4]
    лібра = 25 аркушаў паперы
    рэз = 20 лібраў = 500 аркушаў паперы
    тузін, тахер = 12
    фаска = 500
    паўчварта (гістар. полчварта) = 3,5 (напрыклад, грашовых адзінак)[5]

Зноскі

  1. 40 маргоў у 1586, 33 маргі ў 1557.
  2. У 16 ст. 36 фунтаў.
  3. У 15 ст.
  4. У ткацтве.
  5. Сустракалася ў старабеларускіх крыніцах. Бач Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці / Рэд. Ю. С. Пшыркоў. — (АН БССР. Ін-т літаратуры імя Янкі Купалы). — Мн. : Навука і тэхніка, 1975. — 248 с. С.195.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Скурат К. У. Метралогія // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т.7. Манцякі — Паддубічы / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1973. — 608 с.: іл., карты. С.159.
  • Сементовский А. М. (сост.) О мерах и весе, употребляемых в Витебской губернии, Витебск, 1874.
  • Гольдштейн С. М. Польско-литовские древности, Спб, 1913.
  • Скурат К. У. Метрычная сістэма на Беларусі, Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Полымя. — ISSN 0131-2669., №3, 1971
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).