Вячаслаў Аркадзевіч Крывулец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Вячаслаў Крывулец
Поўнае імя Вячаслаў Аркадзевіч Крывулец
Нарадзіўся 27 лютага 1998(1998-02-27)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 182 см
Вага 72 кг[2]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Мікашэвічы
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2018 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 0 (0)
2018   Беларусь Белшына (Бабруйск) 23 (3)
2019 Беларусь Тарпеда (Мінск) 1 (0)
2020 Беларусь Шахцёр (Петрыкаў) 2 (0)
2021—2022 Беларусь Партызан (Салігорск) 19 (1)
2022—2023 Беларусь Бабоўня 8 (1)
2023— Беларусь Мікашэвічы 1 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2017 Беларусь Беларусь (да 19) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 23 чэрвеня 2019

Вячаслаў Крывулец (нар. 27 лютага 1998) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Мікашэвічы».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў займацца футболам у родных Мікашэвічах, а з 2015 года выступаў за дубль салігорскага «Шахцёра». У 2016 годзе стаў прыцягвацца да асноўнага складу, дэбютаваў за «Шахцёр» 6 верасня 2016 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Ліды» (2:0). У кастрычніку 2016 года гуляў за «Шахцёр» у Юніёрскай лізе УЕФА.

У лютым 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў бабруйскую «Белшыну»[3], дзе стаў адным з асноўных ігракоў. Па заканчэнні арэнды ў студзені 2019 года пакінуў «Шахцёр» і неўзабаве папоўніў склад мінскага «Тарпеда»[4]. 19 мая 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць брэсцкага «Дынама» (0:1). У ліпені 2019 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі пакінуў «Тарпеда».

У пачатку 2020 года далучыўся да петрыкаўскага «Шахцёра» ў Другой лізе, аднак згуляў толькі ў двух матчах і ўжо ў маі пакінуў каманду. Сезон 2021 пачаў у складзе салігорскага «Партызана». У першай палове 2022 года заставаўся ў камандзе, алне не выхадзіў на поле. У ліпені 2022 года перайшоў у «Бабоўню», а ў ліпені 2023 года далучыўся да «Мікашэвічаў».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 2017 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі да 19 гадоў у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 дубль Шахцёр Салігорск Беларусь 20 0
2014 дубль Шахцёр Салігорск Беларусь 22 3
2017 дубль Шахцёр Салігорск Беларусь 29 7
2018 Д2 Белшына Беларусь 23 3
2019 (1) Д1 Тарпеда Беларусь 1 0
2020 (1) Д3 Шахцёр Петрыкаў Беларусь 2 0
2021 Д3 Партызан Беларусь 19 1
2022 (1) Д3 Партызан Беларусь 0 0
2022 (2) Д3 Бабоўня Беларусь 5 0
2023 (1) Д3 Бабоўня Беларусь 3 1

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Vyacheslav Krivulets // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Профіль на афіцыйным сайце «Белшыны»
  3. "Белшина" подписала хавбека "Шахтера"
  4. Защитник "Белшины" пополнил ряды столичного "Торпедо"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2022. Праверана 23 чэрвеня 2019.