Вячаслаў Максімавіч Чарнавол

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вячаслаў Чарнавол
В’ячеслав Чорновіл
Zernovol 2 (crop).jpg
Дата нараджэння: 24 снежня 1937(1937-12-24)
Месца нараджэння: мястэчка Еркы,
Катэрынопільскі раён Чаркаская вобласць,
Украінская ССР, СССР
Дата смерці: 25 сакавіка 1999(1999-03-25) (61 год)
Месца смерці:
Пахаванне:
Грамадзянства: Сцяг СССР СССР > Сцяг Украіны Украіна
Адукацыя: Кіеўскі дзяржаўны ўніверсітэт
Веравызнанне: УАПЦ
Партыя: Народны Рух Украіны
Член у:
Род дзейнасці: журналіст, дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны
Жонка: Atena Pashko[d]
Дзеці: Андрэй і Тарас
Узнагароды:
Герой Украіны
Ордэн Князя Яраслава Мудрага V ступені
Нацыянальная прэмія Украіны імя Тараса Шаўчэнкі— 1996
Аўтограф Аўтограф
Commons-logo.svg Вячаслаў Чарнавол на Вікісховішчы

Вячасла́ў Максі́мавіч Чарнавол (укр.: Чорновіл В'ячеслав Максимович ; 24 снежня 1937, мястэчка Еркы, Чаркаская вобласць25 сакавіка 1999, Барыспаль, Кіеўская вобласць) — украінскі палітык, грамадскі дзеяч, праваабаронца, дысідэнт супраць савецкай улады. Адзін з заснавальнікаў Украінскай Хельсінкскай групы. Адзін з заснавальнікаў Народнага Руху Украіны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Юбілейная манета, наміналам у 2 грыўні, прысвечаная Вячаславу Чарнаволу

Нарадзіўся 24 снежня 1937 года ў сям'і настаўнікаў. У савецкія часы сям'я Чарнавола не адзін раз была рэпрэсавана. Так, напрыклад, быў арыштаваны і пасля, не вярнуўся з няволі брат бацькі Вячаслава, Пётр Іосіфавіч Чарнавол. У 1946 годзе паступіў у школу ў другую класу, бо чытаў з чатырох гадоў. Ён скончыў яе ў 1955 годзе з залатым медалём. У тым жа годзе Вячаслаў паступае ў Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі на філалагічны факультэт, але з другога курсу пераходзіць на факультэт журналістыкі. Ужо ва ўніверсітэце меў сур'ёзныя праблемы праз свае палітычныя погляды. У 1958 годзе вымушаны быў узяць «адпачынак» (ездзіў на будаўніцтва ў Жданаў, цяпер Марыупаль). У 1960 годзе скончыў універсітэт. З ліпеня 1960 па май 1963 працаваў на Львоўскай студыі тэлебачання. Спачатку — рэдактарам, потым старэйшым рэдактарам моладзевых праграм. Пачаткаў выступаць як літэратурны крытык. У прыватнасці, вывучаў творчасць Тараса Шаўчэнкі, Барыса Грынчэнкі. У маі 1963 года пераехаў у Выжгарад, дзе працаваў на будаўніцтве Кіеўскай гідраэлектра станцыі (да верасня 1964 года). У 1964 годзе прайшоў па конкурсе ў аспірантуру Кіеўскага педагагічнага інстытута, але не быў дапушчаны да вучобы праз палітычныя погляды.

Вячаслаў — выбітны дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ва Украіне. Ён выступаў за адраджэнне ўкраінскай культуры і мовы, дзяржаўнага суверэнітэту Украіны. Прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці Кіеўскага клуба творчай моладзі. 4 верасня 1965 года выступаў разам з Янам Дзюбам і Васілём Стусам у кінатэатры «Украіна» на прэм'еру фільма Параджанава «Цені забытых продкаў» з пратэстам супраць арыштаў украінскай інтэлігенцыі. Далей — ператрусы і допыты. У верасні 1965 года за ўдзел у праваабарончым руху звольнены з працы ў газеты «Маладая гвардыя». Але яму атрымалася ўладкавацца літаратурным працаўніком у газеце «Сябар чытача». У сувязі з адмовай даваць звесткі на зачыненым судзе супраць братоў Горыніў Вячаслава Чарнавола засудзілі да трох месяцам прымусовай працы. У маі 1966 года напісаў кнігу «Правасуддзе або рэцыдывы тэрору». У лістападзе 1967 года атрымаў тры гады турмы ў лагеры строгага рэжыму (прычынай стала дакументальнае складанне «Гора з розуму», дзе былі сабраны матэрыялы, аб рэпрэсаваных дзеячах украінскай культуры). Пасля таго, як кніжку надрукавалі за мяжой, сусветная супольнасць пачынае адстойванне правоў палітвязняў перад савецкім урадам. Таму шматлікім з тагачасных палітвязняў менавіта дзякуючы Чарновілу атрымалася выжыць. Пасля вызвалення ў 1969 годзе з вялікімі складанасцямі яму атрымалася ўладкавацца на робату. З 1970 года Вячаслаў працаваў назіральнікам на метэаралагічнай станцыі ў Закарпаці, грабаром археалагічнай экспедыцыі ў Адэскай вобласці, потым працаваў на чыгуначнай станцыі Скнылаў у Львове. У 1970 годзе Чарнавол пачаў падпольна выдаваць «Украінскі веснік», часопіс, у якім друкаваліся апазіцыйныя матэрыялы. У 1972 годзе, падчас агульнаўкраінскай «зачысткі», ён ізноў пападае пад арышт. Ён быў сасланы ў лагер ЖХ-385/17-А (вёска Азёрнае) і ЖХ 385/3 (вёска Барашэво) тэрмінам на шэсць гадоў. Там ён быў арганізатарам і ўдзельнікам масавых акцый пратэсту і галадовак. Таксама ён вёў барацьбу за наданне статусу палітвязня.

Загінуў 25 сакавіка 1999 года ў аўтамабільнай аварыі. Пахаваны ў Кіеве на Байкавых могілках.

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

  • Лаўрэат Міжнароднай журналісцкай прэміі імя Нікаласа Тамаліна (1975)
  • Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі (1996) у галіне журналістыкі і публіцыстыкі
  • Нагароджаны ордэнам Яраслава Мудрага V ступені (1997)
  • Прысвоена званне Герой Украіны — (2000) (пасмяротна)


Папярэднік:
Лідар Народнага Руху Украіны
Снежань 199225 сакавіка 1999
Пераемнік:
Генадзь Удавенка

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]