Вячаслаў Яўгенавіч Яўсееў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вячаслаў Яўгенавіч Яўсееў
Дата нараджэння: 29 сакавіка 1952(1952-03-29) (67 гадоў)
Месца нараджэння:
Альма-матар:
Месца працы:
Узнагароды:

Вячаслаў Яўгенавіч Яўсееў (29 сакавіка 1952[удакладніць], Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1974 годзе БПІ. 3 1974 года ў інстытуце «Мінскпраект» (з 1988 галоўны архітэктар праектаў)[1]. Працуе ў інстытуце «Мінскграда».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя работы: будынак Мінскай бібліятэкі № 11 (1979; прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1982), адміністрацыйны будынак рамонтна-эксплуатацыйнага ўпраўлення «Мінскэнерга» па вул. Аранскай (1980), відэакафэ «Дыялог» у мікрараёне Паўднёвы Захад 3 (1982), адміністрацыйны будынак рэгістрацыйна-экзаменацыйнага аддзялення ДАІ на праспекце Дзяржынскага (1986), архітэктурна-скульптурны комплекс «Мінск — горад-герой» (1985, усе ў сааўтарстве) у Мінску; мемарыяльны комплекс на месцы спаленай нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў час Вялікай Айчыннай вайны в. Літавец Дзяржынскага раёна (1988, у сааўтарстве)[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Яўсееў Вячаслаў Яўгенавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Яўсееў Вячаслаў Яўгенавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.