Мінск — горад-герой
Помнік | |
Мінск — горад-герой | |
---|---|
53°54′57″ пн. ш. 27°32′17″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Скульптар | В. Занковіч |
Архітэктар | В. Крамарэнка, В. Яўсееў, У. Раманенка |
Дата заснавання | 1985 |
Вышыня | 45 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мінск — горад-герой, гутарковая назва Стэла — архітэктурна-скульптурны комплекс на невялікім пагорку ў пачатку парку Перамогі, на перакрыжаванні праспектаў Пераможцаў і Машэрава.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гэты архітэктурна-скульптурны комплекс быў адкрыты 8 мая 1985 г. у гонар 40-й гадавіны перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У стварэнні помніка ўдзельнічалі скульптар В. Занковіч, архітэктары В. Крамарэнка, В. Яўсееў, У. Раманенка.
За стэлай у красавіку 2010 года пачалося будаўніцтва новага будынка Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Мяркуецца што музей адкрыецца 9 мая 2014 года[1].
На плошчы каля падножжа пагорка праходзяць святочныя гулянні, парады, ладзяцца салюты і феерверкі.
Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, 16 жніўня 2020 года каля комплекса «Мінск — горад-герой» прайшла найбуйнейшая акцыя пратэсту за ўсю гісторыю Беларусі[2]. Напарэдадні наступнай буйной акцыі пратэсту 23 жніўня міністр абароны Віктар Хрэнін заявіў[3]:
Мы не можам сёння спакойна глядзець, як пад сцягамі [маецца на ўвазе, верагодна, бела-чырвона-белы сцяг], пад якімі фашысты арганізоўвалі масавыя забойствы беларусаў, рускіх, яўрэяў, прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў, у гэтых святых месцах праходзяць акцыі. Мы гэтага дапусціць не можам. |
У сувязі з гэтым армія ўзяла пад ахову абарону мемарыялы і помнікі ў гонар загінулых у гады Другой сусветнай вайны, папярдзіўшы, што «у выпадку парушэння парадку і спакою ў гэтых месцах вы справу будзеце мець не з міліцыяй, а з арміяй»[3]. Стэла разам з музеем Вялікай Айчыннай вайны была абгароджана турнікетнымі агароджамі з калючым дротам, па перыметры шчыльна, плячом да пляча выстаўлены ўзброеныя сілавікі[4].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Кампазіцыйны акцэнт — бетонны абеліск вышынёй 45 м, на грані якога ў верхняй частцы выявы зоркі і лаўровай галінкі, выкананыя з металу з пазалотай; у ніжняй частцы на выступе-блоку дошка з тэкстам Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26.6.1974 г. аб прысваенні Мінску ганаровага звання «Горад-герой». Справа ад абеліску, на невысокім пастаменце стаіць бронзавая фігура жанчыны вышынёй 5,5 м — абагульнены вобраз маці-Радзімы, сімвал Перамогі і Славы. Комплекс размешчаны на абліцаванай светла-шэрымі плітамі агляднай пляцоўцы, ад якой зробленыя тры лесвічныя бетонныя сходы.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Новое здание музея истории Великой Отечественной войны откроется в Минске к 9 мая 2014 года | Недвижимость и строительство в Беларуси(недаступная спасылка). nest.by. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 2011-5-19.
- ↑ Митинг в центре Минска собрал около 400—500 тысяч человек
- ↑ а б Хрэнін: У выпадку парушэння парадку ў святых месцах пратэстоўцы будуць мець справу з арміяй
- ↑ Фотофакт 23 августа 2020. Стела у музея ВОВ оцеплена колючей проволокой, по периметру - военные(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мінск — горад-герой
- Обелиск «Город-Герой» Архівавана 23 студзеня 2013.