Вялікі Лес (Брагінскі раён)
Вёска
Вялікі Лес
|
Вялі́кі Лес[1] (трансліт.: Vialiki Lies, руск.: Великий Лес) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Буркоўскага сельсавета.
Да 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Мікуліцкага сельсавета[2].
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]У 17 км на паўночны захад ад Брагіна, 23 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 134 км ад Гомеля.
Транспартная сістэма
[правіць | правіць зыходнік]Транспартная сувязь па прасёлкавай, затым аўтадарозе Брагін — Хойнікі.
Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. Жылыя хаты драўляныя сядзібнага тыпу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядомая з XIX стагоддзя ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. У 1908 годзе ў Мікуліцкай воласці.
У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвонае поле», працавалі вятрак (з 1927 года) і гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў маі 1943 года фашысты цалкам спалілі вёску і забілі 15 жыхароў. Паводле дадзеных 1959 года ў складзе калгаса «Чырвоны Кастрычнік» (цэнтр — вёска Мікулічы).
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць
[правіць | правіць зыходнік]- 2004 год — 8 гаспадарак, 12 жыхароў.
Дынаміка
[правіць | правіць зыходнік]- 1850 год — 8 двароў, 50 жыхароў.
- 1897 год — 19 двароў, 124 жыхара (паводле перапісу).
- 1908 год — 49 двароў, 144 жыхара.
- 1959 год — 92 жыхара (паводле перапісу).
- 2004 год — 8 гаспадарак, 12 жыхароў.
- 2006 год (01.01.2006) — 8 гаспадарак, 12 чалавек, з якіх 0 ва ўзросце да 16 гадоў, 2 — у працаздольным і 10 — старэйшым за працаздольны.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 01.12.2009 N 276 Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области Архівавана 5 сакавіка 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0