Буркі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Буркі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
398 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2344
Аўтамабільны код
3
СААТА
3203846016
Буркі на карце Беларусі ±
Буркі (Беларусь)
Буркі
Буркі (Гомельская вобласць)
Буркі

Буркі́[1] (трансліт.: Burki, руск.: Бурки) — аграгарадок у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр Буркоўскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 7 км на захад ад Брагіна, 24 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 135 км ад Гомеля.

Транспартная сістэма[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Брагін — Хойнікі.

Планіроўка складаецца з 2 выгнутых вуліц, блізкіх да мерыдыянальнай арыентацыі і злучаных кароткай шыротнай вуліцай. Забудова драўлянымі хатамі, няшчыльная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Выяўленыя ў XIX стагоддзі археалагічныя помнікі сведчаць пра дзейнасць чалавека ў гэтых месцах з даўняга часу. Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVI стагоддзя як сяліба ў Брагінскай воласці, у валоданні князя Вішнявецкага, а ў другой палове XVII стагоддзя — Канецпольскіх. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1850 годзе ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 года размяшчаліся школа граматы, 2 ветракі, гамарня.

З 6 снежня 1926 года па 26 лістапада 1959 года цэнтр Буркоўскага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акруг, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей. У 1930 годзе працавала пачатковая школа. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная ніва», працавалі 2 ветракі, гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 143 жыхары, памяць пра іх увекавечвае абеліск, пастаўлены ў 1966 годзе ў скверы. Да 14 студзеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Мікуліцкага сельсавета[2], пасля — у складзе Астраглядаўскага сельсавета. З 1987 года цэнтр Астраглядаўскага сельсавета, у калгасе «Чырвоная ніва». Размяшчаюцца сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, крама.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 148 двароў, 398 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1850 год — 31 двор, 316 жыхароў.
  • 1897 год — 104 двары, 661 жыхар (паводле перапісу).
  • 1908 год — 123 двары, 721 жыхар.
  • 1930 год — 117 двароў.
  • 1959 год — 864 жыхары (паводле перапісу).
  • 1995 год — 162 двары, 499 жыхароў[3].
  • 2004 год — 148 двароў, 398 жыхароў.

Вядомыя выхадцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 350. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  4. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]