Глівін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Глівін)
Вёска
Глівін
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 654 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 177
Паштовыя індэксы
222115
Аўтамабільны код
5
Глівін на карце Беларусі ±
Глівін (Беларусь)
Глівін
Глівін (Мінская вобласць)
Глівін

Глі́він[1] (трансліт.: Hlivin, руск.: Гливин) — вёска ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад і з'яўляецца цэнтрам Глівінскага сельсавета. Размешчаная на правым беразе Бярэзіны, за 5 км на паўднёвы ўсход ад Барысава, на ўсходнім боку дарогі Р67, на поўдзень ад аўтамагістралі М1 (E30).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XV ст. Глівін напэўна ўваходзіў у склад Барысаўскай воласці, адкуль быў вылучаны праз наданне вялікім князем пэўнай асобе. Упершыню ўспамінаецца крыніцамі пад 1508 годам як уладанне Яцка Ратомскага. У другой палове ХVIII ст. Глівін сярод уладанняў Агінскіх. З 1683 года ўладанне мінскіх езуітаў.

Не пазней за пачатак ХVIII ст. у Глівіне пабудавана царква, напэўна, праваслаўная, але дакладны час і фундатар яе будаўніцтва невядомы. Да 1755 года царква стаяла ўжо пустая, у гэтым годзе рэктар мінскага езуіцкага калегіума Казімір Юрага аднавіў у ёй службы, з гэтага часу яна была ўніяцкай.

Станам на 1800 года езуіцкі гаспадарчы двор знаходзіўся ў паўднёвай частцы вёскі, пры ім быў бровар, карчма, млын і кузня. Пасля забароны ў 1820 годзе езуітаў у Расійскай імперыі, маёнтак перайшоў да роду Свідаў, якія мелі ў Глівіне сядзібу.

У 1839 годзе Узвіжанская царква з уніяцтва пераведзена ў праваслаўе. У 1865—1866 гадах адбываецца рамонт і перабудова царквы, фактычна ўзведзены новы будынак. Пры царкве ў другой палове 1860-х гадоў дзейнічала праваслаўнае брацтва.

У 1861 годзе Глівін — цэнтр воласці, што спрыяла росту колькасці яго жыхароў, у вёсцы знаходзілася валасное праўленне. Станам на 1867 год гаспадаром маёнтка быў калежскі асэсар Віктар Свіда, якому належала агулам 5548 дзесяцін зямлі ў наваколлі — адно з буйнейшых землеўладанняў Барысаўшчыны.

У 1885 годзе ў Глівіне зарэгістраваны 81 двор і 612 жыхароў, дзейнічалі два хлебазапасныя магазіны, крама, піцейны дом. Станам на 1890 год у складзе Глівенскай воласці 69 паселішчаў — 594 сялянскіх і 304 несялянскія двары, агулам 6135 жыхароў. На канец XIX ст. вёска — адно з буйнейшых паселішч гістарычнай Барысаўшчыны.

На мяжы XIX-XX ст. у Глівіне быў развіты мясцовы промысел драўляных вырабаў. У 1890-х гадах у маёнтку Свідаў у Глівіне былі два млыны, якія штогод прыносілі гаспадарам па 1000 рублёў прыбытку. Таксама да 1912 года дзейнічаў смалакурна-шкіпінарны завод, на якім апроч смалы і шкіпінару выраблялі драўнінны вугаль.

З 1924 года Глівін — цэнтр сельсавета. У ацалелых будынках маёнтка пэўны час размяшчалася вайсковая часць. Пазней арганізаваны саўгас, потым дзейнічаў пладовы гадавальнік, затым калгас.

Назва і тапанімія[правіць | правіць зыходнік]

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Клуб
  • 1800 — 31 двор, 255 жыхароў
  • 1885 — 81 двор, 612 жыхароў
  • 1908 — 63 гаспадаркі
  • 1917 — 100 двароў, 637 жыхароў
  • 1960 — 711 жыхароў
  • 1996—220 двароў, 645 жыхароў[2]
  • 1998 — 212 гаспадарак, 597 жыхароў

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Сядзібны дом (каля 1917)
Сядзібна-паркавы комплекс Свідаў (XVIII ст.)

Побач сядзібнага дому быў парк з рэдкімі відамі раслін, за паркам размяшчаўся сад. Пасля 1917 года працяглы час парк быў улюбёным месцам адпачынку мясцовых жыхароў.

Пры сядзібе быў гаспадарчы двор, які складаўся з адна- і двухпавярховых драўляных будынкаў, у т.л. стайні, аўчарні і інш.

Маёнтак Свідаў агулам пацярпеў падчас Першай сусветнай вайны, частка будынкаў згарэла. Да 2010 года не захаваўся ніводны з будынкаў маёнтка, таксама не захаваўся парк. Ад сада, які выкарыстоўваўся калгасам, засталося некалькі адзічэлых дрэў.

Свята-Узвіжанская царква (XVIII ст.)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. БЭ у 18 т. — Т. 5. — С. 294

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Букатич С. Деревня Гливин: прошлое, настоящее и будущее // «Адзінства» № 2, 2006. — С. 16.
  • БЭ у 18 т. — Т.5. — С. 294.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]