Заполле (Пінскі раён)
Вёска
Заполле
| ||||||||||||||||||||||||
Запо́лле[2] (трансліт.: Zapollie, руск.: Заполье) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Аснежыцкага сельсавета.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Першыя згадкі адносяцца да 1488[3] года. У 1496 Вайвошка Разіевіч атрымлівае ад пінскіх князёў дазвол на продаж Заполля Федзьку Тышкевічу, пазней яно перайшло ва ўласнасць Друцкіх-Любецкіх. Пасля замужжа Юзэфы Друцкай-Любецкай з Войцехам Пуслоўскім вёска пераходзіць да Пуслоўскіх, і ў наступным пакаленні фальварак пераходзіць у спадчыну да іх сына Вандаліна. Вандалін жа аддае Заполле сваёй дачцэ ў пасаг, якая ў 1872 годзе выходзіць замуж за графа Бройль-Плятэра. Апошнім уладальнікам Заполля быў іх сын Стэфан Мар'ян Вандалін.
У Заполлі адбываліся цырымоніі з нагоды прыезду караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Памятны візіт адбыўся ў 1784 годзе. На запольскім полі быў праедзены агляд войскаў, затым у парку адбыўся вячэрні баль з ілюмінацыяй.
У час Вялікай Айчыннай вайны сядзібу займалі салдаты вермахта, пасля вайны выкарыстоўвалася як жылая. Будынак захаваўся і зараз.
2000 год — 338 двароў, 1318 жыхароў
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a2/%D0%97%D0%B0%D0%BF%D0%BE%D0%BB%D0%BB%D0%B5._%D0%A1%D1%8F%D0%B4%D0%B7%D1%96%D0%B1%D0%B0_%D0%9F%D0%BB%D1%8F%D1%82%D1%8D%D1%80%D0%B0%D1%9E_%2803%29.jpg/220px-%D0%97%D0%B0%D0%BF%D0%BE%D0%BB%D0%BB%D0%B5._%D0%A1%D1%8F%D0%B4%D0%B7%D1%96%D0%B1%D0%B0_%D0%9F%D0%BB%D1%8F%D1%82%D1%8D%D1%80%D0%B0%D1%9E_%2803%29.jpg)
- Сядзібна-паркавы ансамбль Плятэраў (1920) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000562
Зноскі
- ↑ зьвесткі перапісу 2009 году
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пінскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 585.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пінскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — 624 с.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Заполле (Пінскі раён)
- Заполле (Пінскі раён) на сайце Глобус Беларусі (руск.)