Заполле (Пінскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Заполле
Заполле. Сядзіба Плятэраў (03).jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 165
Аўтамабільны код
1
Заполле на карце Беларусі ±
Заполле (Пінскі раён) (Беларусь)
Заполле (Пінскі раён)
Заполле (Пінскі раён) (Брэсцкая вобласць)
Заполле (Пінскі раён)

Запо́лле[2] (трансліт.: Zapollie, руск.: Заполье) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Аснежыцкага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя згадкі адносяцца да 1488[3] года. У 1496 Вайвошка Разіевіч атрымлівае ад пінскіх князёў дазвол на продаж Заполля Федзьку Тышкевічу, пазней яно перайшло ва ўласнасць Друцкіх-Любецкіх. Пасля замужжа Юзэфы Друцкай-Любецкай з Войцехам Пуслоўскім вёска пераходзіць да Пуслоўскіх, і ў наступным пакаленні фальварак пераходзіць у спадчыну да іх сына Вандаліна. Вандалін жа аддае Заполле сваёй дачцэ ў пасаг, якая ў 1872 годзе выходзіць замуж за графа Бройль-Плятэра. Апошнім уладальнікам Заполля быў іх сын Стэфан Мар'ян Вандалін.

У Заполлі адбываліся цырымоніі з нагоды прыезду караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Памятны візіт адбыўся ў 1784 годзе. На запольскім полі быў праедзены агляд войскаў, затым у парку адбыўся вячэрні баль з ілюмінацыяй.

У час Вялікай Айчыннай вайны сядзібу займалі салдаты вермахта, пасля вайны выкарыстоўвалася як жылая. Будынак захаваўся і зараз.

2000 год — 338 двароў, 1318 жыхароў

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Сядзіба Плятэраў

Зноскі

  1. зьвесткі перапісу 2009 году
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пінскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 585.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пінскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — 624 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]