Карабітаўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Карабітаўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 12 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1597
Паштовыя індэксы
231413
Аўтамабільны код
4
СААТА
4243852036
Карабітаўка на карце Беларусі ±
Карабітаўка (Беларусь)
Карабітаўка
Карабітаўка (Гродзенская вобласць)
Карабітаўка

Карабі́таўка[1] (трансліт.: Karabitaŭka, руск.: Карабитовка) — вёска ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Пятрэвіцкага сельсавета.

Да 16 сакавіка 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Налібацкага сельсавета[2].

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва адыменнага паходжання, ад двухасноўнага імя балцка-літоўскага тыпу Kar-bit'as.

Першая аснова Kar- як у імёнах Каргаўд, Карбут, ад якіх тапонімы Каргаўды, Карбутоўшчына (цяпер не існуе, была на поўдні ад Маладзечна над нёманскай ракой Бярэзінай).

Другая аснова Bit- як у адыменных прозвішчах Гоўзбіт (з Вілейскага раёна), Жэбіт (з Маладзечанскага раёна) — ад балцкіх двухасноўных імёнаў Gaus-bit'as, Že-bit'as. Гэтая аснова не фіксуецца ў сучаснай літоўскай антрапаніміі[3], але яна вядомая ў старапрускіх двухасноўных імёнах: Tula-bite, Wysse-bit, I-bitte, і роднасная літоўскай аснове But-[4].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  3. Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 79.
  4. В.Н. Топоров Прусский язык. I-K. Москва, 1980. С. 27.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]