Малыя Лётцы
(Пасля перасылкі з Вёска Малыя Лётцы, Лятчанскі сельсавет)
Вёска
Малыя Лётцы
|
Малы́я Лётцы[1] (трансліт.: Malyja Liotcy, руск.: Малые Лётцы) — вёска ў Лятчанскім сельсавеце Віцебскага раёна, за 19 км на захад ад Віцебска, на аўтадарозе Р-151. Чыгуначная станцыя на лініі Віцебск — Полацк. Цэнтр сельсавета. Паблізу знаходзіцца санаторый «Лётцы» і дзіцячы лагер адпачынку. Каля вёскі працякае рака Заронаўка, за 600 метраў ад Малых Лётцаў размешчана возера Шэвіна.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У пачатку XX стагоддзя на месцы вёскі не было забудовы. За 1 км на ўсход, каля берага возера Лётцы, існаваў фальварак Малыя Лётцы, які належаў двараніну Свянціцкаму.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- 486 жыхароў
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).