Стадолічы

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вёска Стадолічы)
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Стадолічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2356
Аўтамабільны код
3
Стадолічы на карце Беларусі ±
Стадолічы (Беларусь)
Стадолічы
Стадолічы (Гомельская вобласць)
Стадолічы

Стадо́лічы[1] (трансліт.: Stadoličy, руск.: Стодоличи) — аграгарадок у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Стадоліцкага сельсавета.

Размешчана за 13 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра Лельчыцы, за 63 км ад чыгуначнай станцыі Ельск, на шашы Р128. У складзе камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Шлях Ільіча» і калгаса «Стадолічы».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы з 1551 года як сяло ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, сяло Буйнавіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні.

3 20 жніўня 1924 года — цэнтр сельсавета.

У ліпені 1943 года гітлераўцы спалілі ўсю вёску і загубілі 72 жыхароў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1778 год — 40 двароў
  • 1838 год — 200 жыхароў
  • 1886 год — 53 двары, 443 жыхары
  • 1913 год — 209 двароў, 966 жыхароў
  • 1917 год — 200 двароў, 1198 жыхароў
  • 1940 год — 340 двароў, 990 жыхароў
  • 1998 год — 358 двароў, 889 жыхароў
  • 2000 год — 389 двароў, 914 жыхароў

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Лясніцтва, механічныя майстэрні. Сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі ашчаднага банка «Беларусбанк», 2 крамы.

Вядомыя выхадцы[правіць | правіць зыходнік]

Радзіма беларускага навукоўца В. В. Шура.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага раёна. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]