Хатынь (вёска)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вёска Хатынь)
Перайсці да: рух, знайсці
Вёска
Хатынь
Belarus, Khatyn (3942241697).jpg
Сучасны выгляд вёскі.
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1774
Аўтамабільны код
5
Хатынь на карце Беларусі ±
Хатынь (вёска) (Беларусь)
Хатынь (вёска)
Хатынь (вёска) (Мінская вобласць)
Хатынь (вёска)

Хаты́нь — колішняя вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Раніцай 22 сакавіка 1943 года на скрыжаванні дарог ПлешчаніцыЛагойск і Казыры—Хатынь партызаны атрада «Мсцівец» абстралялі легкавую машыну, у якой ехаў гаўптман Ганс Вёльке, камандзір адной з рот 118-га паліцэйскага батальёна, які быў сфарміраваны ў асноўным з палонных чырвонаармейцаў. Вёльке быў першым немцам, які заваяваў залаты алімпійскі медаль у лёгкай атлетыцы. Разам з былым лёгкаатлетам былі забітыя яшчэ некалькі паліцаяў-украінцаў.[1] Паліцаі 118 батальёна выклікалі на дапамогу спецыяльны батальён штурмбанфюрара Оскара Дырлевангера. Па дарозе з Лагойска, паліцаі арыштавалі і неўзабаве расстралялі групу мясцовых жыхароў — лесасекаў. Да вечара 22 сакавіка, карнікі па слядах партызанаў выйшлі да вёскі Хатынь, якую спалілі разам з усімі яе жыхарамі. Камандаваў расправай начальнік штаба 118 паліцэйскага батальёна Рыгор Васюра, былы старшы лейтэнант Чырвонай Арміі.

Мемарыяльны комплекс на ўшанаванне памяці жыхароў вёскі Хатынь і іншых беларускіх вёсак, знішчаных акупантамі разам з насельніцтвам у Вялікую Айчынную вайну адкрыты 5 ліпеня 1969 года.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]