Даўмонт (вялікі князь літоўскі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Даўмонт
Вялікі князь літоўскі (?)
1282 (?) — 1285 (?)
Папярэднік: Трайдзень
Пераемнік: Будзікід
 
Смерць: 5 жніўня 1285(1285-08-05)
Дынастыя: Гедзімінавічы
Бацька: Від, князь літоўскі

Даўмонт (? — 5 жніўня 1285) — меркаваны вялікі князь літоўскі (1282? — 1285). На думку гісторыкаў, мог быць сынам і непасрэдным пераемнікам Трайдзеня[1].

Згадваецца ў Троіцкім летапісе і пазнейшых летапісах, якія на ім грунтуюцца, як князь, што камандаваў буйным нападам ліцвінаў на воласці Алешня і інш. цвярскога епіскапа Сімяона і загінуў у бітве з аб'яднаным войскам з Цверы, Масквы, Волака Ламскага, Таржка, Дзмітрава, Зубцова і Ржэвы. Тым часам Васкрасенскі летапіс сцвярджае, што Даўмонта захапілі ў палон.

Пераемнікам Даўмонта быў, магчыма, Будзікід[2].

Зноскі

  1. Валерый Пазднякоў. Даўмонт // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 582.
  2. Валерый Пазднякоў. Даўмонт // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 583.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]


Папярэднік:
Трайдзень
Вялікі князь літоўскі
?—1285
Пераемнік:
Будзікід