Візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Зімбабвэ (2023)
У перыяд з 30 студзеня па 1 лютага 2023 года ў Зімбабвэ з афіцыйным візітам знаходзіўся Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Гэта першая паездка палітыка ў краіну Афрыкі на поўдзень ад Сахары. У рамках рабочай камандзіроўкі было дасягнута пагадненне на буйную пастаўку ў Зімбабвэ сельгастэхнікі. Візіт прывёў да станаўлення дзяржавы як хаба па распаўсюджванню беларускай прадукцыі і ўплыву.
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першы візіт высокага ўзроўню ў двухбаковых адносінах адбыўся ў 2011 годзе, калі віцэ-прэзідэнт Джон Нкома наведаў Мінск. З 2015 года двухбаковыя кантакты значна актывізаваліся: дэлегацыі абедзвюх дзяржаў неаднаразова наведвалі Мінск і Харарэ. У студзені 2019 года прайшоў першы афіцыйны візіт прэзідэнта Зімбабвэ Эмерсана Мнангагвы ў Беларусь[1]. Актывізацыя кантактаў прывяла да таго, што з 2018 года тавараабарот паміж краінамі вырас у 7 разоў і дасягнуў 39 мільёнаў долараў[2].
Адной з асноўных сфер супрацоўніцтва дзвюх краін стала сельская гаспадарка. З 2018 па 2022 год Мінскім трактарным заводам пастаўлена каля 1800 адзінак тэхнікі. Іншым важным момантам у двухбаковых адносінах выступіла здабыча карысных выкапняў. Так, у 2018 годзе Віктар Шэйман — найбліжэйшы паплечнік Лукашэнкі — пабываў у Зімбабвэ і заявіў, што Мінск зацікаўлены ў здабычы золата ў гэтай краіне. Тады Шэйман і міністр горназдабыўной прамысловасці Уінстан Чытанда падпісалі пагадненне аб стварэнні сумеснай золатаздабыўной кампаніі[3].
Беларускае дзелавое выданне Office Life пісала, што збліжэнне Мінска і Харарэ звязана з кіраўніком кампаніі Aftrade Аляксандрам Зінгманам. Менавіта ён ператварыў Зімбабвэ ў адзін з плацдармаў гандлёвай і інвестыцыйнай экспансіі рэспублікі на кантыненце. У канцы 2010-х кампанія Зінгмана рэалізавала некалькі кантрактаў на пастаўку сельскагаспадарчай і іншай тэхнікі, а сам кіраўнік фірмы, які стаў ганаровым консулам Зімбабвэ ў Беларусі, пралабіяваў шэраг інвестыцыйных праектаў. У іх беларусы атрымалі шырокія магчымасці па інвестыцыях у зімбабвійскую эканоміку. У выніку краіна ўвайшла ў дзясятку галоўных рынкаў Мінска ў Афрыцы[4].
Як дадалі ў RFI, яшчэ адным пунктам судакранання стала палітыка, паколькі абедзве краіны трапілі пад санкцыі з боку ЗША і ЕС[3].
Ход візіту
[правіць | правіць зыходнік]30 студзеня 2023 года Аляксандр Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у Зімбабвэ, дзе сустрэўся з кіраўніком дзяржавы Эмерсанам Мнангагва. Напярэдадні ён знаходзіўся на сустрэчы ў ААЭ[5][6][4][3]. У аэрапорце, акрамя кіраўніка краіны, сабраліся каля 5 тысяч прыхільнікаў кіруючай партыі[2].
У сталіцы развесілі звыш 4000 партрэтаў замежнага госця. На сустрэчы ў паветранай гавані двух лідараў суправаджала рота ганаровай варты. Па мясцовай традыцыі на прэзідэнтаў надзелі гірлянды з жывых кветак у танах дзяржаўных сцягоў. Выконваліся нацыянальныя песні і танцы пад гукі барабанаў. З аэрапорта паліыткі з’ехалі разам на адным аўтамабілі[7].
Афіцыйная частка прэзідэнцкіх перамоваў адбылася 31 студзеня. Лукашэнка і Мнангагва сустрэліся ў фармаце сам-насам і ў пашыраным складзе — з удзелам членаў дэлегацый абодвух бакоў, а таксама падпісалі шэраг двухбаковых дакументаў, дамовіліся аб рэалізацыі інвестыцыйных праектаў і праектаў супрацоўніцтва ў розных галінах[6]. Галоўным практычным вынікам сталі пагадненні на пастаўку сельскагаспадарчай тэхнікі. Закупкі ажыццяўляліся ў рамках трэцяй фазы зімбабвійскай праграмы па аснашчэнні фермерскіх гаспадарак на суму звыш $ 66 млн. Яна прадугледжвала набыццё больш за 3,7 тыс. адзінак трактарнай тэхнікі і 60 камбайнаў для мясцовых аграрыяў[5]. Пры ўдзеле кіраўніцтва краіны ў Інстытуце сельскай гаспадаркі Зімбабвэ адбылася цырымонія перадачы тэхнікі[6].
Беларускім лідарам быў названы яшчэ адзін магчымы напрамак супрацоўніцтва паміж краінамі — IT. Па словах прадстаўнікоў беларускай дэлегацыі, у прымаючага боку выклікалі цікавасць тэхналогіі «дакладнага земляробства»[4].
У ходзе візіту таксама адбыліся дзелавыя сустрэчы і перамовы паміж членамі беларускай дэлегацыі і прадстаўнікамі зімбабвійскага боку, а таксама праведзены двухбаковы бізнес-форум. У апошні дзень візіту два прэзідэнты наведалі вадаспад Вікторыя і кантактны заапарк. У падарунак ад лідара Зімбабвэ Лукашэнка атрымаў фотаальбом з памятнымі момантамі гэтага візіту[6]. Акрамя таго, сталіцы дзвюх дзяржаў — Мінск і Харарэ — усталявалі пабрацімскія адносіны[3][2].
Ацэнкі і меркаванні
[правіць | правіць зыходнік]СМІ адзначалася, што гэта першы візіт Лукашэнкі ў краіну Афрыкі на поўдзень ад Сахары[5][2][3]. Як палічылі ў Euronews, збліжэнне дзвюх краін адбылося на аснове канфліктаў з заходнімі краінамі, бо абедзве дзяржавы трапілі пад санкцыі. Таму Мінск і Харарэ вырашылі дыверсіфікаваць свае міжнародныя адносіны[2]. На думку эканамічнага аналітыка Сяргея Чалага, галоўнай задачай краіны ў Зімбабвэ з’яўляецца пасярэдніцтва (напрыклад, як лічыў эксперт, для ААЭ, дзе напярэдадні знаходзіўся Лукашэнка), паколькі яна не баіцца сапсаваць рэпутацыю[8]. Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік заявіў, што візіт адкрыў шэраг значных міжнародных мерапрыемстваў з краінамі далёкай дугі[9].
Наступствы
[правіць | правіць зыходнік]Вынікам візіту Лукашэнкі ў Зімбабвэ сталі дамовы на 200 млн долараў[10].
Пасля візіту медыя сталі паведамляць, што Лукашэнка пачаў ператвараць Зімбабвэ ў хаб па размеркаванні беларускай прадукцыі і ўплыву[11]. Пра такія планы ў адкрытую заяўлялася ў афіцыйных дзяржаўных СМІ (СБ. Беларусь сегодня[12], БЕЛТА[13], Белтэлерадыёкампанія[14]). На працягу года, пасля паездкі Лукашэнкі ў Зімбабвэ, беларускія ўлады актывізавалі кантакты з іншымі афрыканскімі краінамі (ПАР[15] і Экватарыяльная Гвінея[16]). На 2024 год Мінск анансаваў павялічэння экспарту на кантынент[17]. Выданне «Коммерсантъ» паказала, што беларускі лідар заявіў аб выкарыстанні сувязяў Мнангагвы ў рэгіёне для ўзмацнення пазіцый Мінска. Так, напрыклад, абмяркоўвалася пытанне супрацоўніцтва з Мазамбікам, якому таксама патрабаваліся велізарныя ўкладанні ў сельскую гаспадарку[5].
У лістападзе 2023 года фермеры Зімбабвэ заявілі аб зборы рэкордных 411 838 тон пшаніцы. Шмат у чым дасягненне стала магчымым дзякуючы набыццю беларускіх камбайнаў. Паводле заявы Харарэ, краіна стала самадастатковым сельскагаспадарчым цэнтрам, забяспечыўшы ўласную харчовую бяспеку[18].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Рэспублікай Зімбабвэ // сайт пасольства РБ у ПАР
- ↑ а б в г д Euronews 2023.
- ↑ а б в г д RFI 2023.
- ↑ а б в Гордзялковский 2023.
- ↑ а б в г Коммерсантъ 2023.
- ↑ а б в г БЕЛТА 2023.
- ↑ В столице Зимбабве повесили 4000 портретов Лукашенко в честь его приезда /0 Комсомольская правда: газета —30 января 2023
- ↑ Чалый — о сотрудничестве с Зимбабве: Это сознательное решение Лукашенко идти в грязь // Салiдарнасць : газета. — 10 февраля 2023
- ↑ Візіт Лукашэнкі ў Зімбабвэ адкрывае серыю міжнародных мерапрыемстваў з краінамі далёкай дугі
- ↑ Итогом визита Лукашенко в Зимбабве назвали договоры на $200 млн // Белсат, 5 февраля 2023
- ↑ Николай Грутов. «Показали выход»: В Белоруссии заявили, что Пригожин отправится в Африку // Национальная служба новостей, 26 июня 2023
- ↑ Эксперт: хаб в Зимбабве – новая форма продвижения наших товаров и услуг
- ↑ Беларусь будет обсуждать возможность создания хаба в Африке для торговли своей продукцией
- ↑ "Можете на нас рассчитывать!" - Лукашенко подтвердил готовность Беларуси к тесному сотрудничеству с Зимбабве
- ↑ Белоруссия планирует расширить взаимодействие с ЮАР
- ↑ «Мы идем в Африку». Лукашенко готов помочь окончательно освободить континент от гнета бывших метрополий
- ↑ Юлія Зубар: Беларусь планамерна нарошчвае долю высокатэхналагічных тавараў у экспарце // Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь : афіцыйны сайт. — 16 кастрычніка 2023.
- ↑ В Зимбабве собрали рекордный урожай благодаря белорусской технике // СБ. Беларусь сегодня : газета. — 5 ноября 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лукашенко приехал в Зимбабве укреплять «существующие прекрасные отношения» // Euronews. — 2023. — 31 студзеня
- От тракторов до золота: зачем Александр Лукашенко приехал в Зимбабве? // RFI. — 2023. — 31 студзеня
- Кирилл Кривошеев Александр Лукашенко готов перепахать все Зимбабве // Коммерсантъ : газета. — 2023. — 31 студзеня
- Завяршыўся візіт Лукашэнкі ў Зімбабвэ // БЕЛТА. — 2023. — 1 лютага
- Антон Гордзялковский Наш мыс Доброй Надежды. Что Беларусь уже успела сделать в Африке // Office Life : журнал. — 2023. — 7 лютага