Перайсці да зместу

Аляксандр Уладзіміравіч Зінгман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Уладзіміравіч Зінгман
Род дзейнасці бізнесмен
Дата нараджэння 26 лістапада 1966(1966-11-26) (59 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар

Аляксандр Уладзіміравіч Зінгман (нар. 26 лістапада 1966(1966-11-26), Мінск) — беларускі бізнесмен. Ганаровы консул Зімбабвэ ў Беларусі (з 2019 года)[1].

Беларускія апазіцыйныя СМІ называюць Зінгмана «кашальком Лукашэнкі»[2] і адзначаюць, што ён удзельнічаў ў размеркаванні даходаў ад беларускага экспарта[3][4]. Афрыканскія СМІ называюць Аляксандра Зінгмана галоўным бенефіцыярам зарэгістраванай у ААЭ кампаніі «Aftrade DMCC», якая займаецца пастаўкамі ў Афрыку беларускай тэхнікі (МАЗ, МТЗ, БелАЗ, Гомсельмаш, МЗКЦ)[5]. Паводле дакументаў з «Архіва Пандоры», Зінгман разам з сынам Віктара Шэймана валодае афшорнай кампаніяй (па 50% у кожнага), якая праз пасрэднікаў займаецца геалагічнай разведкай і здабычай золата ў Зімбабвэ[6].

У 1980-х разам з бацькамі эміграваў у ЗША, дзе бацька ўладкаваўся кампьютэрным спецыялістам. Імаверна, у 2000-х вярнуўся ў Беларусь[7].

У 2011 годзе працаваў камерцыйным дырэктарам па Усходняй Еўропе польскай аграрнай кампаніі «Кантрактус»[8]. У 2015 годзе суправаджаў дырэктара кампаніі «Кантрактус» Вітольда Карчэўскага падчас яго візіту ў Танзанію[9]. Па дадзеных польскага расследавання, Зінгман дапамог афрыканскаму бізнэсу Карчэўскага сваімі знаёмствамі ў Афрыцы. У сваю чаргу, Карчэўскі выкарыстаў свае шырокія сувязі з польскімі чыноўнікамі дзеля прасоўвання бізнес-інтарэсаў Зінгмана ў Афрыцы, а мінскім рэстаранам Falcone, які належаў кампаніі Карчэўскага, кіравала жонка Зінгмана[10].

Менавіта Зінгман арганізаваў сустрэчу прэзідэнта Замбіі Эдгара Лунгу з Аляксандрам Міхеевым, генеральным дырэктарам «Расабаронэкспарта», расійскай дзяржаўнай кампаніі-экспарцёра зброі, па выніках якой у ліпені 2017 года Замбія закупіла ў Расіі пяць самалётаў Sukhoi[11].

У сакавіку 2018 года суправаджаў кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Віктара Шэймана падчас яго візіта ў Харарэ, сталіцу Зімбабвэ[9].

У жніўні 2018 года Зінгман стаў героем скандальнага артыкула ў галоўнай дзяржаўнай газете «СБ. Беларусь сегодня» з-за таго, што ён, скупіўшы некалькі ўчасткаў зямлі ў Раўбічах каля Мінска, стварыў праблемы сваім суседзям, пабудаваўшы вялікі плот, які зацяняў іх участкі[12].

17 студзеня 2019 года падчас афіцыйнага візіта ў Рэспубліку Беларусь Прэзідэнта Рэспублікі Зімбабвэ Эмерсана Мнангагвы ў Мінску ў Прэзідэнт-Атэлі быў адкрыты офіс Ганаровага консульства Зімбабвэ ў Беларусі, які ўзначаліў Аляксандр Зінгман[1].

У верасні 2019 года ізноў суправаджаў кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Віктара Шэймана падчас яго візіта ў Харарэ[9].

18 сакавіка 2021 года[13] Зінгман быў арыштаваны паліцыяй Дэмакратычнай Рэспублікі Конга ў Лубумбашы пасля сустрэчы з былым прэзідэнтам Жазефам Кабілам. Раней Зінгман згадваўся ў паведамленнях СМІ ў сувязі са здзелкамі са зброяй у Замбіі і Зімбабвэ[11]. Арэст Зінгмана, які мае двайное грамадзянства Беларусі і ЗША[11], прывёў да інтэнсіўнай дыпламатычнай дзейнасці: урады Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў і Зімбабвэ аказвалі ціск на Конга для яго вызвалення[14].

У верасні 2019 года зноў суправаджаў беларускую ўрадавую дэлегацыю, якая прыбыла з афіцыйным візітам у Харарэ, ужо знаходзячыся ў статусе Ганаровага консула[9][15].

У 2023 годзе Зінгман прысутнічаў пры візітах Аляксандра Лукашэнкі ў Зімбабвэ (студзень)[16] і Сяргея Алейніка ў Кенію (красавік)[17], на сустрэчы першай лэдзі Зімбабвэ Аксіліі Мнангагва з Алейнікам падчас яе візіту ў Мінск (красавік)[18], пры візіце Алейніка ў Экватарыяльную Гвінею (чэрвень)[19], на перамовах Лукашэнкі з прэзідэнтам Экватарыяльнай Гвінеі Тэадора Абіянгам (верасень)[20], а ў снежні — пры візіце Лукашэнкі ў Экватарыяльную Гвінею[21] і, паводле некаторых звестак, як запрошаны госць беларускай дэлегацыі ў Дубаі на COP28[22].

У 2024 годзе Зінгман прысутнічаў на сустрэчы Ірыны Абельскай з Эмерсанам і Аксіліяй Мнангагва ў Зімбабвэ (студзень)[23], а таксама пры візітах у Беларусь зімбабвійскіх медыкаў (сакавік)[24], прэм'ер-міністра Эсваціні Расэла Ммісо Дламіні[25], Аксіліі Мнангагва і першай лэдзі Нігерыі Алурэмі Цінубу (ліпень)[26][27]. У лістападзе таго ж года Зінгман і Алег Водчыц у складзе дэлегацыі Зімбабвэ наведалі COP29[28].

Жонка Лізавета Дзенісевіч працуе дырэктарам рэстарана Falcone (у пачатку 2025 года рэстаран аб’явіў аб закрыцці[29]). Ёсць чацвёра дзяцей: Максім, Дзяніс, Давід, Маргарыта[9][30].

Зноскі

  1. а б Мнангагва і Дапкюнас адкрылі офіс Ганаровага консульства Зімбабвэ ў Мінску
  2. В Конго задержан «кошелек» Лукашенко Зингман
  3. Ближний круг Лукашенко. Кто в него входил и что им за это было
  4. «Клуб реализаторов». Кто из белорусов помогает Лукашенко с экспортом (руск.)(недаступная спасылка). Белорусы и рынок. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2022.
  5. Задержан крупный поставщик белорусской техники в Африку. Не спасли ни Шейман, ни ОАЭ, ни Зимбабве (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (23 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2021.
  6. «Pandora Papers»: Як сын Шэймана здабываў золата ў Афрыцы . Белсат (4 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2021. Праверана 6 кастрычніка 2021.
  7. Набліжаны да Шэймана, спаборнічаў з Чыжом у Афрыцы, майстар схематозаў — факты пра арыштаванага ў Конга Аляксандра Зінгмана (недаступная спасылка). Наша Ніва. Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2021. Праверана 3 лютага 2022.
  8. Россия: В Башкортостане организуют производство зерносушилок из польских комплектующих
  9. а б в г д Игорь Ильяш, Анна Любакова, Екатерина Андреева. Частный самолёт, Зингман и ОАЭ. Что остается за кадром отношений Беларуси и Зимбабве? (руск.). Белсат. Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2021. Праверана 22 красавіка 2021.
  10. Зингман помогал польскому бизнесмену строить бизнес в Африке — Onet (руск.). Reform.news (2 красавіка 2025).
  11. а б в Businessman with links to Belarus strongman Alexander Lukashenko was arrested by Congolese police in Lubumbashi on Wednesday after meeting with former president Joseph Kabila
  12. Забор на участке стал камнем преткновения в соседских отношениях
  13. Belarus Businessman With Alleged Ties To Strongman Held In DR Congo Архівавана 22 красавіка 2021.
  14. Кто такой Александр Зингман, которого задержали в Конго?(руск.). Белорусская деловая газета. 2021-03-23. Архівавана з арыгінала 2021-05-18. Праверана 2021-05-18.
  15. "Ігар, чаравікі": беларускіх бізнесменаў, блізкіх да Шэймана, затрымалі ў Афрыцы. Еўрапейскае радыё для Беларусі (23 сакавіка 2021).
  16. Хто разам з Лукашэнкам наведаў Зімбабвэ і што яны там рабілі? . Новы Час (3 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2023. Праверана 18 лютага 2023.
  17. Александра Зингмана заметили в Кении с Алейником (руск.). Reform.news (3 красавіка 2023).
  18. Жена президента Зимбабве встретилась с Алейником и Зингманом в Минске (руск.). Reform.news (5 красавіка 2023).
  19. Алейника в Экваториальной Гвинее сопровождал Зингман (руск.). Reform.news (2 чэрвеня 2023).
  20. Бизнесмен Зингман на переговорах Лукашенко и Мбасого – фотофакт (руск.). Reform.news (7 верасня 2023).
  21. Шейман избегал фотографов в аэропорту Малабо во время встречи Лукашенко, но все же попал в кадр (руск.). Reform.news (9 снежня 2023).
  22. В составе беларусской делегации в Дубае была девушка Николая Лукашенко? – Motolko.help (руск.). Reform.news (7 снежня 2023).
  23. Мать Николая Лукашенко привезла в Зимбабве мобильную клинику (руск.). Reform.news (22 студзеня 2024).
  24. Делегация зимбабвийских медиков приехала в Беларусь. Не обошлось без Зингмана (руск.). Reform.news (21 сакавіка 2024).
  25. Премьер-министр Эсватини прилетел в Беларусь (руск.). Reform.news (20 чэрвеня 2024).
  26. Жену Мнангагвы в Витебске встречал Зингман с африканскими танцами. Reform.news (11 ліпеня 2024).
  27. Первая леди Зимбабве встретилась с Ириной Абельской (руск.). Reform.news (11 ліпеня 2024).
  28. Eli Moskowitz, Sviatlana Yatskova, Owen Gagare⁩. Controversial Belarusian Businessmen Invited to COP29 by Zimbabwe’s Delegation (англ.). OCCRP (21 лістапада 2024).
  29. Закрытие ресторана Falcone может быть связано с расследованием польских журналистов (руск.). Reform.news (9 студзеня 2025).
  30. Александр Зингман: бизнес по-президентски (руск.)(недаступная спасылка). DayNight.TV. Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2021. Праверана 6 красавіка 2021.