Віктар Іванавіч Валюшыцкі
Віктар Іванавіч Валюшыцкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
4 лютага 1962 (62 гады) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Віктар Іванавіч Валюшыцкі (4 лютага 1962, г. Давыд-Гарадок, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 4 лютага 1962 года ў г. Давыд-Гарадок Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, інжынер па эксплуатацыі аўтатранспарту; Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, менеджар-эканаміст.
Працаваў старшым дыспетчарам, інжынерам-тэхнолагам брэсцкай АТЭК-1; інструктарам, другім сакратаром, першым сакратаром Ленінскага раённага камітэта ЛКСМБ г. Брэста; першым сакратаром Брэсцкага гарадскога камітэта ЛКСМБ; намеснікам загадчыка арганізацыйнага аддзела Ленінскага раённага камітэта КПБ г. Брэста; начальнікам аддзела комплекснага эканамічнага і сацыяльнага развіцця, начальнікам аддзела па кіраванні камунальнай маёмасцю і прыватызацыі Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта; дырэктарам, генеральным дырэктарам ААТ «Брэсцкі цэнтральны ўнівермаг».
Выбіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае сына.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (бел.)
- Нарадзіліся 4 лютага
- Нарадзіліся ў 1962 годзе
- Нарадзіліся ў Давыд-Гарадку
- Выпускнікі БНТУ
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
- Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 25-га склікання
- Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання