Віктар Іванавіч Сахно

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Іванавіч Сахно
Дата нараджэння 29 чэрвеня 1938(1938-06-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 жніўня 2007(2007-08-07) (69 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у

Віктар Іванавіч Сахно (29 чэрвеня 1938, г. Бэрыслаў, Херсонская вобласць — 7 жніўня 2007, г. Мінск[1]) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Днепрапятроўскі інжынерна-транспартны інстытут у 1960 годзе. Працаваў у Данецкім філіяле Дзіпраграда, з 1970 года — у Мінскграмадзянпраекце, з 1979 па 1994 год — галоўны спецыяліст, кіраўнік архітэктурнай майстэрні БелНДІПгорадабудаўніцтва.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: Паўднёва-Заходні жылы раён, мікрараёны № 245, 239, 236, праект забудовы грамадска-адміністрацыйнага цэнтра, комплекс педінстытута ў Горліўцы Данецкай вобласці (1960—1970), жылыя раёны Камсамольскі ў Славянску (196]), Янакіевэ (1970); у аўтарскім калектыве: ПДП і праекты забудовы Барысава, Жодзіна, Салігорска (1975), ПДП рэканструкцыі гістарычнага цэнтра Пінска (1981), праекты планіроўкі і забудовы новых жылых раёнаў Мінскай АЦЭЦ і аэрапорта «Мінск-2» (1983).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]