Перайсці да зместу

Славянск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Славянск
укр.: Слов’янськ
48°51′12″ пн. ш. 37°36′21″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Вобласць Данецкая вобласць
Раён Краматорскі раён
Мэр Вадзім Лях[d][1]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1645
Вышыня цэнтра 74 м
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва
  • ▲40 000 чал. (1 красавіка 2023)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 6262
Паштовы індэкс 84122
slavrada.gov.ua
Паказаць/схаваць карты


Славянск (Украіна)
Славянск
Славянск


Мапа

Славя́нск (укр.: Слов'янськ) — горад абласнога значэння ў Данецкай вобласці Украіны. Размешчаны ў паўночнай частцы вобласці на рацэ Казённы Тарэц (прыток Северскага Данца, басейн Дона). Уваходзіць у Краматорскую агламерацыю.

У XVI ст. на тэрыторыі сучаснага Славянска пачалі сяліцца беглыя сяляне з іншых частак Украіны. У 1645 дзеля абароны ад набегаў татараў казакі збудавалі крэпасць Тор. З тых часоў Славянск — цэнтр здабычы солі і гандлю ёй. Існуе таксама іншая версія заснавання горада: пад прыкрыццём Маяцкая астрога ў 1664 распачалося дзяржаўнае (па—татарску казённае) солеварэнне на Торы, якое знаходзілася пад няспыннай аховай, што спрыяла фарміраванню тут сталага насельніцтва. Вынікам чаго стала ў 1676[2] заснаванне мястэчка Тор, у якім на пачатак 1677 ужо пражывала 245 украінскіх сем’яў.

У 1685—1764 Тор — соценнае мястэчка Ізюмскага палка. У 1784 паселішча перайменавалі ў Славянск (пазней Славянскае). Адначасна яно атрымала статус горада і стала цэнтрам павета Кацярынаслаўскага намесніцтва. У 1787 Славянск увайшоў у склад Ізюмскага павета Слабадской-Украінскай (з 1835 — Харкаўскай) губерні. З 1880-х чыгуначны вузел.

У 1930-я пачаўся рост прамысловасці Славянска. 19 красавіка 2011 горад атрымаў статус курорта дзяржаўнага значэння.

Вайнныя дзеянні

[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаючы з красавіка 2014 г. горад стаў арэнай баявых дзеянняў паміж сепаратысцкімі групоўкамі і ўкраінскімі сілавікамі. Узброены канфлікт пачаўся ў ноч 11 красавіка 2014, калі ўзброеныя аўтаматамі сепаратысты захапілі райаддзел міліцыі і вывесілі там сцяг Расіі[3]. Да 25 красавіка украінскім войскам удалося акружыць горад[4], але толькі 5 ліпеня ўкраінскія ваенныя цалкам вызвалілі горад[5].

  • 1971 — 134,5 тыс. чал.[6]
  • 2000 — 130 тыс. чал.[2]
  • 2012 — 118 тыс. чал.

Транспартны вузел Данбаса. Прадпрыемствы з вытворчасці соды, керамічных вырабаў, заводы цяжкага машынабудавання, алоўкавая, мэблевая фабрыкі і іншае. Здабыча кухоннай солі. ГРЭС.

Адукацыя і навука

[правіць | правіць зыходнік]

Турыстычная інфмармацыя

[правіць | правіць зыходнік]

Славянск — адзін з найстарэйшых гразелячэбных курортных цэнтраў Украіны. З 19 красавіка 2011 г. з’яўляецца курортам дзяржаўнага значэння. У горадзе дзейнічае краязнаўчы музей.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]