Віктар Іванавіч Шабайлаў
Віктар Іванавіч Шабайлаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 лютага 1931 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 красавіка 2018 (87 гадоў) |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар юрыдычных навук |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Віктар Іванавіч Шабайлаў (5 лютага 1931, в. Мікалаеўка, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць — 3 красавіка 2018) — беларускі вучоны ў галіне дзяржаўнага права. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986), доктар юрыдычных навук (1980), прафесар (1992). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1994).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1959). З 1964 года — малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, з 1974 года — загадчык сектара Інстытута філасофіі і права АН Беларусі. У 1995—1996 гадах — дырэктар Навукова-даследчага цэнтра праблем дзяржаўнай кадравай палітыкі і ўдасканалення дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У 1997—2001 гадах — суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь. У 2001—2007 гадах — загадчык аддзела канстытуцыйнага, адміністрацыйнага і міжнароднага права Інстытута дзяржавы і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Галоўнымі напрамкамі навуковай дзейнасці з’яўляюцца: даследаванні арганізацыйна-прававых пытанняў сацыяльна-культурнага будаўніцтва, праблем дзяржаўнага будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, у тым ліку яе суверэнітэту, станаўлення, развіцця і функцыянавання як прававой сацыяльнай дзяржавы, фарміравання грамадзянскай супольнасці Беларусі, мясцовага кіравання і самакіравання, павышэння эфектыўнасці дзейнасці дзяржаўнага апарату кіравання. Удзельнічаў у распрацоўцы шэрагу законапраектаў, у тым ліку законаў аб культуры, ахове здароўя, сродках масавай інфармацыі, Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г., а таксама Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (са зменамі і дапаўненнямі), прынятай на рэспубліканскім рэферэндуме ў 1996 г.
Аўтар 180 навуковых прац, у тым ліку 12 манаграфій[1][2][3].
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Правовое регулирование социально-культурной деятельности. — Мн., 1981.
- Советское административное право. Управление социально-культурным строительством. — М., 1980. (у сааўтарстве)
- Белорусская ССР: статус, достижения, развитие. — Мн., 1996. (у сааўтарстве)
- Суверенитет и гарантии его реализации // Суверенитет и многовекторность внешней политики Республики Беларусь в современных условиях. — Мн., 2000.
- Рыночная экономика: к парадигме государственного регулирования и управления в Республике Беларусь // Общество в условиях трансформации социально-экономической системы: проблемы экономики и права. Ч.2. — М., 2001.
- Местное самоуправление в Республике Беларусь: состояние и перспективы развития // Журн. рос. права. 2002. № 11.
Зноскі
- ↑ Віктар Іванавіч Шабайлаў
- ↑ Шабайлов Виктор Иванович
- ↑ Виктор Иванович Шабайлов(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Віктар Іванавіч Шабайлаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 5 лютага
- Нарадзіліся ў 1931 годзе
- Нарадзіліся ў СССР
- Памерлі 3 красавіка
- Памерлі ў 2018 годзе
- Выкладчыкі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Дактары юрыдычных навук
- Выпускнікі БДУ
- Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Члены-карэспандэнты НАНБ
- Суддзі Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь