Заходскі сельсавет (Шклоўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Заходскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Шклоўскі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Еўдакімавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 20 лістапада 2013
Насельніцтва (2009) 1 105
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6

Захо́дскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Еўдакімавічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Заходы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лупалаўскім раёне БССР. З 2 сакавіка 1931 года ў складзе Шклоўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Нічыпаравіцкага сельсавета, у склад Мастоцкага сельсавета Магілёўскага раёна перададзена вёска Кастрыцы[1]. 11 сакавіка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Падгайцаўскага сельсавета, у склад Фашчаўскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Дуброўка, Завараты, Каралёўка, Мікалаеўка, Нічыпаравічы, Патапава, Святлоўка і Чарапы)[2]. 17 ліпеня 1967 года скасаваны вёскі Ляды і Шкатоўка (зліліся з вёскай Плешчыцы)[3]. У 1977 годзе ў склад сельсавета з Фашчаўскага сельсавета вернута вёска Мікалаеўка[4]. Восенню 1977 года скасавана вёска Трынога[5]. 27 верасня 2012 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Еўдакімавічы[6]. 20 лістапада 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Фашчаўскага сельсавета[7].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў: аграгарадок Еўдакімавічы, вёскі Азер’е, Астравец, Бель, Дуброўка 2, Завараты, Заходы, Лакуці, Мікалаеўка, Наваселле, Падгайцы, Плешчыцы і Пруды.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1105 чалавек[8], з іх 94,9 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 1,1 % — украінцы[9].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 33 (1191).
  4. Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня, 16 і 22 лютага 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 9 (1527).
  5. Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 кастрычніка і 22 лістапада 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 3 (1557).
  6. Решение Шкловского районного Совета депутатов от 27 сентября 2012 г. № 19-10 О переносе административного центра
  7. Решение Могилёвского областного совета депутатов №23-1 от 20 ноября 2013 г. Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  8. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.