Іван Паўлавіч Сікора

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Паўлавіч Сікора
Ivan Paŭłavič Sikora.jpg
Дата нараджэння 19 верасня 1885(1885-09-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 верасня 1966(1966-09-26) (81 год)
Дзеці: Віктар Сікора
Род дзейнасці селекцыянер
Узнагароды і прэміі

Іван Паўлавіч Сікора (19 верасня 1885, вёска Малыя Алашкі — 26 верасня 1966) — беларускі селекцыянер. Заслужаны аграном БССР (1956).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Полаўскае пачатковае вучылішча, Краснагорскую настаўніцкую школу. Ваенную службу праходзіў у Хабараўскім краі. У першую сусветную вайну быў на фронце. У 1925 годзе закончыў Кракаўскія курсы настаўнікаў. Служыў садоўнікам графа Пшаздзецкага ў Варапаеве, дзе і пачаў весці даследчую працу па садаводстве.

15 красавіка 1941 года па рашэнні СНК БССР адкрыўся на базе саду І. П. Сікоры Паўночны апорны пункт Беларускага навукова-даследчага інстытута бульбаводства, пладаводства і агародніцтва. У садзе прайшлі апрабаванне звыш 600 сартоў яблынь, больш 100 сартоў груш, 500 сартоў агрэсту. Вяршыняй селекцыйнай дзейнасці стаў гібрыд № 1377, плады якога аматары вобразна назвалі «Яблыкамі XXІ стагоддзя». Пасля смерці І. П. Сікоры сорт атрымаў назву «Памяць Сікоры».

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Меў сына Віктара, які быў аднім з кіраўнікоў Саюзу беларускай моладзі ў Паставах, лідарам мясцовай філіі Беларускай незалежніцкай партыі, камандзірам партызанскага антысавецкага аддзелу на Пастаўшчыне, а пазней — вязнем ГУЛАГу. Пасля вызвалення і вяртання на радзіму сын Віктар разам з Адай Райчонак стварыў у Малых Алашках музей Івана Сікоры і даглядаў ягоны сад.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Іван Паўлавіч быў узнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і Вялікім сярэбраным медалём ВДНГ СССР. У 1956 г. яму было прысвоена званне Заслужаны аграном БССР.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
  • Славутыя землякі // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. Л. М. Лабачэўская; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004 — С. 424—436.