Віктар Васільевіч Козінцаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Васільевіч Козінцаў
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Аргенціна
3 снежня 2013 — 18 верасня 2017
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Папярэднік Вадзім Лазерка
Пераемнік Уладзімір Астапенка

Нараджэнне
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат

Ві́ктар Васі́льевіч Ко́зінцаў — беларускі дыпламат.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў і Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў на прамысловых прадпрыемствах Беларусі, пасля ў Гандлёвых місіях СССР у Перу і Мазамбіку.

у 20042009 гадах — Саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба.

У 2009—2013 гадах — Намеснік начальніка ўпраўлення — начальнік упраўлення Лацінскай Амерыкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

3 снежня 2013 года прызначаны быў Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Аргенціна [1]. 2 мая 2014 года стаў таксама паслом у Рэспубліцы Перу, Рэспубліцы Чылі і ва Рэспубліцы Усходні Уругваі па сумяшчальніцтве [2].

Быў адстаўлены з усіх гэтых пасад 18 верасня 2017 года ў сувязі з выхадам у адстаўку[3].

Зноскі