Віктар Кардовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Віктар Кардовіч
Дата нараджэння 23 студзеня (5 лютага) 1904
Месца нараджэння
Дата смерці 5 чэрвеня 1982(1982-06-05) (78 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці педагог, грамадскі дзеяч, гісторык
Месца працы
Альма-матар
Партыя

Віктар Кардовіч (польск.: Wiktor Kordowicz; 23 студзеня (5 лютага) 1904, в. Астровік, Холмскі павет, цяпер Польшча — 5 чэрвеня 1982) — польскі педагог, грамадскі дзеяч, гісторык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Люблінскую настаўніцкую семінарыю (1925), гуманітарны факультэт Віленскага ўніверсітэта (1939). Працаваў настаўнікам у сярэдніх школах у Ражанцы (Лідскі павет), Лідзе, Вільні, у Віленскай настаўніцкай семінарыі. 3 1925 дзеяч Саюза вясковай моладзі ў Навагрудку і Саюза вясковай вучнёўскай моладзі ў Вільні (папярэднічалі стварэнню ў 1928 саюза «Віцы»). Падчас нацысцкай акупацыі Вільні ўдзельнік польскага падполля. Пасля вызвалення настаўнік у Віленскай польскай гімназіі. 3 1948 у Польшчы. Працаваў у Варшаўскім ліцэі імя Стафана Баторыя, у Варшаўскім гістарычным музеі, у Музеі гісторыі польскага рэвалюцыйнага руху, на кіраўнічых пасадах Аб’яднанай сялянскай партыі і інш.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар прац па гісторыі асветніцкай і педагагічнай думкі, грамадска-палітычнага руху ХІХ — пач. ХХ ст., у т. л. кнігі «Канстанцін Каліноўскі: Польская рэвалюцыйная дэмакратыя ў студзеньскім паўстанні ў Літве і Беларусі» (1955).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Konstanty Kalinowski : rewolucyjna demokracja polska w powstaniu styczniowym na Litwie i Białorusi / Wiktor Kordowicz. ― Warszawa, 1955.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4. — Мінск, 1997.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.