Ражанка (аграгарадок)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Ражанка
Church of the Holy Apostles Peter and Paul in Ražanka (2.10.2011).jpg
Касцёл Св. апосталаў Пятра і Паўла
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
2 280 чалавек (2001)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1514
Аўтамабільны код
4
Ражанка на карце Беларусі ±
Ражанка (аграгарадок) (Беларусь)
Ражанка (аграгарадок)
Ражанка (аграгарадок) (Гродзенская вобласць)
Ражанка (аграгарадок)

Ража́нка[1] (трансліт.: Ražanka, руск.: Рожанка) — аграгарадок у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Турэйка. Адміністрацыйны цэнтр Ражанкаўскага сельсавета. Насельніцтва 2280 чал. (2001). Знаходзіцца за 7 км на поўдзень ад Шчучына, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Ражанка; на аўтамабільнай дарозе Масты — Шчучын.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Ражанка згадваецца ў XVI ст., калі яна ўваходзіла ў склад Лідскага павета Віленскага ваяводства і знаходзілася ва ўладанні г.зв. гетманскай галіны роду Пацаў (называліся «графамі на Ражанцы», пачынальнік галіны — Павел Пац). У 1674 тут збудавалі касцёл Святых Пятра і Паўла. Міхал Казімір Пац, гетман вялікі і ваявода віленскі, перадаў Ражанку ў заставу Халецкім, якія ў 1685 адмовіліся ад яе на карысць Яна Крыштафа Паца. Апошні прадстаўнік галіны роду Юзаф Пац пакінуў мястэчка свайму далёкаму сваяку Людвіку Міхалу Пацу (прадстаўнік старэйшай сенатарскай галіны роду).

Касцёл. Н. Орда, XIX ст.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Ражанка апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Лідскім павеце Гродзенскай губерні. У 1804 у мястэчку існавала прыходскае вучылішча. Станам на 1829 — 19 будынкаў (9 хрысціянскіх і 10 іўдзейскіх). Па здушэнні вызваленчага паўстання ў 1832 расійскія ўлады канфіскавалі маёнтак у Пацаў. У 1843 Ражанку разам з Лідскім паветам перавялі ў склад Віленскай губерні, у другой пал. XIX ст. мястэчка зрабілася цэнтрам воласці. На 1863 — 52 жылыя дамы. У 1866 існавалі касцёл, царква, сукнавальная фабрыка. На 1885 — 63 двары, валасная ўправа, 2 вадзяныя млыны, 3 корчмы. У 1907 з адкрыццём чыгункі Ліда — Масты — Ваўкавыск пачала дзейнічаць чыгуначная станцыя.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Ражанка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Наваградскім павеце. У гэты час існавалі аднайменныя мястэчка (115 дамоў) і фальварак (4 дамы). На 1933 дзейнічалі касцёл і царква, працавала пошта.

Чыгуначная станцыя ў 1938 годзе

У 1939 Ражанка ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 сталі цэнтрам сельсавета Шчучынскага раёна Баранавіцкай вобласці20 верасня 1944 у Гродзенскай вобласці). Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1940 тут было 117 двароў, няпоўная сярэдняя і пачатковая школа, пошта з тэлефонным камутатарам на 10 нумароў, вадзяны млын, хата-чытальня, бальніца; на 1999 — 795 двароў, на 1 студзеня 2001 — 796.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Вуліца, удалечыні капліца

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Ражанцы працуюць базавая школа, школа-інтэрнат, дашкольная ўстанова, бальніца, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Сядзібна-паркавы комплекс

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Іна Соркіна. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку XX ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. П. (гал. рэд.). — Ліда, 2008.
  3. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 380.
  4. Уладзімір Мальцаў. Ражанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. С. 83.
  5. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Шчучынскага раёна. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2001.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]