Віктар Сцяпанавіч Пабедаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Сцяпанавіч Пабедаў
руск.: Виктор Степанович Победов
Дата нараджэння 20 лістапада 1924(1924-11-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 сакавіка 1988(1988-03-06) (63 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера лесаводства
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук (1982)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (1985)
Альма-матар
Партыя

Віктар Сцяпанавіч Пабе́даў[1] (руск.: Виктор Степанович Победов; 20 лістапада 19246 сакавіка 1988) — вучоны ў галіне лесазнаўства і лесаводства, доктар сельскагаспадарчых навук (1982), прафесар (1985).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Канстанцінава Гусь-Хрустальнага раёна Уладзімірскай вобласці Расіі. У 1951 годзе скончыў Маскоўскі лесатэхнічны інстытут (сучасны Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт лесу). З 1955 года працаваў у Інстытуце лесу Акадэміі навук БССР (Беларускім НДІ лясной гаспадаркі), дзе займаў пасады старэйшага навуковага супрацоўніка, вучонага сакратара, з 1964 года — намесніка дырэктара па навуковай рабоце.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

В. С. Пабедаву належаць навуковы працы па лесазнаўстве, лесаводстве і аднаўленні лясоў. Займаўся пытаннямі мінеральнага жыўлення дрэвавых раслін і выкарыстання ўгнаенняў у лясной гаспадарцы.

Сярод апублікаванага:

  • Применение удобрений в лесном хозяйстве / В. С. Победов. — Москва : Лесная промышленность, 1972. — 201 с. : ил.
  • Использование удобрений в лесном хозяйстве / В. С. Победов, В. Е. Волчков, П. С. Шиманский ; Гос. ком. лесного хоз-ва Совета Министров СССР. ЦБНТИ лесхоз. — Москва : [б. и.], 1973. — 60 с.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]