Вікіпедыя:Кандыдаты ў выдатныя артыкулы

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вікіпедыя:КВА)
Jump to navigation Jump to search
Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:КВА
Green star boxed plus.svg

На гэтай старонцы адбываецца абранне выдатных артыкулаў, якія можна прылічыць да адных з найлепшых артыкулаў у беларускай Вікіпедыі.

Перад тым, як выставіць артыкул для абмеркавання на атрыманне статусу выдатнага, калі ласка, абавязкова азнаёмцеся з патрабаваннямі да артыкула і працэдурай вылучэння!

Калі артыкул даволі харошы, але ўсё ж не адпавядае патрабаванням да выдатных артыкулаў, яго можна вылучыць на атрыманне статусу добрага.

Абмеркаванне пазбаўлення статусу выдатнага адбываецца на гэтай старонцы.

Выдатныя артыкулы павінны мець высокі ўзровень якасці. У дадатак да агульных правіл, датычных артыкулаў Вікіпедыі, выдатныя артыкулы павінны быць:

  1. Якасна складзенымі і арыгінальнымі: напісанымі для Вікіпедыі, а не скапіраванымі аднекуль; мова і стыль напісання павінны быць на высокім узроўні і не ўтрымліваць памылак.
  2. Поўнымі і рознабаковымі: раскрываць тэму ў поўным аб'ёме, улічваць усе значныя факты і меркаванні.
  3. Добра прапрацаванымі: адлюстроўваць старанны і рэпрэзентатыўны агляд асноўнай літаратуры па тэме, калі любое невідавочнае сцвярджэнне можа быць праверана ў якасных і надзейных крыніцах, утрымліваць спіс літаратуры.
  4. Мець зноскі і спасылкі на крыніцы: у тэксце артыкула каля сцверджанняў, важных як для артыкула ў цэлым, так і для яго раздзелаў, а таксама каля лікавых дадзеных, павінны быць спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы, аформленыя ў выглядзе зносак. Для крыніц вялікага аб'ёму (кнігі, артыкулы з аб'ёмам, большым за 15-20 старонак) у зносцы трэба ўказваць пэўныя старонкі або раздзелы.
  5. Нейтральнымі: асвятляць тэму справядліва і непрадузята.
  6. Стабільнымі: калі змест артыкула не з'яўляецца тэмай спрэчак і ў ім не вядзецца вайны правак.
  7. З уводзінамі: утрымліваць не менш за 3-4 сказы ўводзін, якія коратка раскрываюць тэму артыкула.
  8. Структураванымі: мець добра структураваную іерархію раздзелаў.
  9. Мець выявы толькі з ясным ліцэнзійным статусам: павінны ўтрымліваць толькі свабодныя выявы і/ці абгрунтаваную, мінімальна неабходную колькасць Fair-use выяваў, якія адпавядаюць крытэрыям добрасумленнага выкарыстання.
  10. Закончанымі: не ўтрымліваць яўна недапісаных раздзелаў.
  11. Мець катэгорыі і інтэрвікі (калі ў іншых моўных раздзелах ёсць артыкулы-адпаведнікі).

Пажадана (але не абавязкова):

  • Няўнасць адной ці некалькіх ілюстрацый.
  • Спасылка на адпаведную катэгорыю ў Вікісховішчы (калі яна існуе).
  • Афармленне бібліяграфіі з дапамогай адпаведных шаблонаў ({{кніга}}, {{артыкул}}, {{cite web}}, падрабязней гл. даведку).

Можа адсутнічаць:

  • Спіс літаратуры, але тады абавязкова павінны быць вонкавыя спасылкі на рэсурсы ў Сеціве.
  • Спасылкі на рэсурсы ў Сеціве, але тады павінен быць спіс літаратуры.

Абранне[правіць зыходнік]

  1. Памеры артыкула асаблівай ролі не іграюць, трэба зыходзіць са зместу і ступені раскрыцця тэмы.
  2. Калі вы галасуеце Сімвал голасу «супраць» Супраць ці Сімвал голасу «слабае супраць» Слабае супраць артыкула, абавязкова патлумачце прычыну.
  3. Артыкул павінен знаходзіцца на старонцы абрання не менш за адзін месяц і не больш за тры.
  4. Колькасць галасоў Сімвал голасу «за» За павінна быць не меншай за чатыры (або тры галасы, калі чалавек, які высунуў артыкул на намінацыю, не галасаваў).
  5. Калі артыкул не быў абраны, то наступная яго намінацыя мае быць не менш чым праз месяц.

Галасы пазначаюцца з дапамогай наступных значкоў:

Сімвал голасу «за» За — шаблон {{За}};
Сімвал голасу «устрымліваюся» Устрымліваюся — шаблон {{Устрымліваюся}};
Сімвал голасу «супраць» Супраць — шаблон {{Супраць}}.

Калі вы галасуеце "Сімвал голасу «устрымліваюся» Устрымліваюся" ці "Сімвал голасу «супраць» Супраць", калі ласка, патлумачце прычыну.

Кандыдаты[правіць зыходнік]

Калі ласка, дадавайце для кожнага артыкула асобную секцыю :). Новыя артыкулы дадавайце зверху, каб не было блытаніны.

Збігнеў Прайснер[правіць зыходнік]

Пераможца конкурсу "Артыкул года 2018" Беларускай Вікіпедыі. --JerzyKundrat (размовы) 17:06, 3 красавіка 2019 (MSK)

Заўвагі[правіць зыходнік]

  1. Цытаты без адпаведнага цытатнага шаблона кшталту «кожны вучыўся музыцы, спяваючы ў касцёле» і інш. павінны быць вылучаны курсівам. Green check.svg Зроблена
  2. Магчыма, дзеля зручнасці чытання лепей выкарыстоўваць на працягу артыкула аднолькавыя шаблоны для спасылак на іншамоўныя вікі. Напрыклад у фразе: мексіканца Луіса Мандокі[en] («Калі мужчына кахае жанчыну(англ.) бел.»), выкарыстаны адначасова {{нп3}} і {{нп5}}. Green check.svg Зроблена
  3. Не вылучаны двукоссем, як таго патрабуюць правілы беларускай мовы, асабістыя назвы лэйблаў, напрыклад фраза: выпушчаны лэйблам Erato Disques і інш.; назвы музычных гуртоў, напрыклад Pink Floyd. Green check.svg Зроблена
  4. У подпісе выявы значыцца дата: Канцэрт у Гданьску, 26.08.2006., і яшчэ ў раздзеле пра Ван дэн Будэнмаера. Мяркую, няма сэнсу скарачаць даты, гэта не папяровая энцыклапедыя і эканоміць на сімвалах не трэба. Напісанне назвы месяца словам выглядае куды больш прыгожа. Green check.svg Зроблена
  5. І я сказаў: я напішу нешта іншае, непадобнае. Мо лепей будзе: І я сказаў, што напішу нешта іншае, непадобнае. Улічваючы, што гэты сказ — частка вялікай цытаты, якая ідзе ў двукоссі. У крыніцы да гэтай цытаты на http://cinema-translations.blogspot.com стаіць двукроп’е, але там цытата інакш пабудавана. Green check.svg Зроблена
  6. Ван дэн Будэнмаер – маё альтэр-эга. Альбо, магчыма, я – яго. Стаіць дэфіс замест працяжніка. Green check.svg Зроблена
  7. Пытанне: раздел «Дыскаграфія саўндтрэкаў» змяшчае толькі выдадзеныя асобныя CD (ці вінілы)? То бок, не бяруцца пад увагу ўсе працы ў кіно? Я правільна разумею? Проста, Прайснер выступіў у значна большай колькасці фільмаў у якасці кампазітара, чым азначана ў спісе (тыя ж «Забіць ксяндза»[pl] ці «Без канца»[pl] у спісе адсутнічаюць). Не ведаю дакладна, але ў артыкуле са статусам выдатнага мабыць трэба даць у нейкім выглядзе поўны спіс творчых прац кампазітара, акрамя таго, што яны сустракаюццы па тэксту ў раздзеле пра біяграфію? Green check.svg Зроблена
  8. У раздзеле «Узнагароды» дакладна адлюстраваныя кіна- і музычныя фестывальныя прызы, але няма ні слова пра дзяржаўныя ўзнагароды Прайснера: Ордэн Адраджэння Польшчы і Залаты медаль «За заслугі ў культуры Gloria Artis»[pl].
  9. Так складваецца, што ў артыкулах Вікіпедыі прысвечаным асобам прысутнічае раздел «Асабістае жыццё». Мяркую і тут не павінна быць выключэння: жонка/дзеці, браты/сёстры. Віт; размовы 22:35, 8 красавіка 2019 (+03) Green check.svg Зроблена
  • Дзякую за пільны дагляд! Са ўсімі заўвагамі згодны, пачаў выпраўляць і дапрацоўваць неабходныя моманты. Наконт заўвагі №7: сапраўды, мабыць, патрэбны поўны спіс. Тым больш, што чарнавік я некалі даўно пачаў рабіць: Удзельнік:StachLysy/Збігнеў Прайснер (фільмаграфія). Аднак не ведаю, як лепш: даваць поўны спіс, дубліруючы месцамі дыскаграфію, ці зрабіць раздзел накшталт «Нявыдадзеныя саўндтрэкі». --StachLysy (размовы) 17:46, 9 красавіка 2019 (MSK)
    • Мяркую, калі ў артыкуле будуць дублявацца працы кампазітара ў розных спісах-раздзелах, то гэта будзе выглядаць не надта прыгожа і не зручна пры навігацыі. Віт; размовы 14:23, 10 красавіка 2019 (+03)
      • Каб не дубліраваць інфармацыю ў розных спісах на адной старонцы і не абцяжарваць артыкул вялікім пералікам, зрабіў асобную старонку Спіс саўндтрэкаў Збігнева Прайснера і спасылку на яе з раздзелу «Дыскаграфія саўндтрэкаў». Так досыць часта робяць у іншых моўных раздзелах Вікіпедыі. --StachLysy (размовы) 22:41, 23 красавіка 2019 (MSK)

Завершаныя абмеркаванні[правіць зыходнік]

Журнал абрання[правіць зыходнік]

Апошнія абранні: Вікіпедыя:Кандыдаты ў выдатныя артыкулы/Журнал абрання

Да пазбаўлення статусу[правіць зыходнік]

Пытанні аб пазбаўленні статусу выдатных у выпадку неадпаведнасці крытэрыям абмяркоўваюцца на старонцы Вікіпедыя:Кандыдаты ў выдатныя артыкулы/Да пазбаўлення статусу.

Тут коратка прадстаўлены кандыдаты: Вікіпедыя:Кандыдаты ў выдатныя артыкулы/Да пазбаўлення статусу/Пералік кандыдатаў

Выдатныя артыкулы павінны мець высокі ўзровень якасці. У дадатак да агульных правіл, датычных артыкулаў Вікіпедыі, выдатныя артыкулы павінны быць:

  1. Якасна складзенымі і арыгінальнымі: напісанымі для Вікіпедыі, а не скапіраванымі аднекуль; мова і стыль напісання павінны быць на высокім узроўні і не ўтрымліваць памылак.
  2. Поўнымі і рознабаковымі: раскрываць тэму ў поўным аб'ёме, улічваць усе значныя факты і меркаванні.
  3. Добра прапрацаванымі: адлюстроўваць старанны і рэпрэзентатыўны агляд асноўнай літаратуры па тэме, калі любое невідавочнае сцвярджэнне можа быць праверана ў якасных і надзейных крыніцах, утрымліваць спіс літаратуры.
  4. Мець зноскі і спасылкі на крыніцы: у тэксце артыкула каля сцверджанняў, важных як для артыкула ў цэлым, так і для яго раздзелаў, а таксама каля лікавых дадзеных, павінны быць спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы, аформленыя ў выглядзе зносак. Для крыніц вялікага аб'ёму (кнігі, артыкулы з аб'ёмам, большым за 15-20 старонак) у зносцы трэба ўказваць пэўныя старонкі або раздзелы.
  5. Нейтральнымі: асвятляць тэму справядліва і непрадузята.
  6. Стабільнымі: калі змест артыкула не з'яўляецца тэмай спрэчак і ў ім не вядзецца вайны правак.
  7. З уводзінамі: утрымліваць не менш за 3-4 сказы ўводзін, якія коратка раскрываюць тэму артыкула.
  8. Структураванымі: мець добра структураваную іерархію раздзелаў.
  9. Мець выявы толькі з ясным ліцэнзійным статусам: павінны ўтрымліваць толькі свабодныя выявы і/ці абгрунтаваную, мінімальна неабходную колькасць Fair-use выяваў, якія адпавядаюць крытэрыям добрасумленнага выкарыстання.
  10. Закончанымі: не ўтрымліваць яўна недапісаных раздзелаў.
  11. Мець катэгорыі і інтэрвікі (калі ў іншых моўных раздзелах ёсць артыкулы-адпаведнікі).

Пажадана (але не абавязкова):

  • Няўнасць адной ці некалькіх ілюстрацый.
  • Спасылка на адпаведную катэгорыю ў Вікісховішчы (калі яна існуе).
  • Афармленне бібліяграфіі з дапамогай адпаведных шаблонаў ({{кніга}}, {{артыкул}}, {{cite web}}, падрабязней гл. даведку).

Можа адсутнічаць:

  • Спіс літаратуры, але тады абавязкова павінны быць вонкавыя спасылкі на рэсурсы ў Сеціве.
  • Спасылкі на рэсурсы ў Сеціве, але тады павінен быць спіс літаратуры.

Абранне[правіць зыходнік]

  1. Памеры артыкула асаблівай ролі не іграюць, трэба зыходзіць са зместу і ступені раскрыцця тэмы.
  2. Калі вы галасуеце Сімвал голасу «супраць» Супраць ці Сімвал голасу «слабае супраць» Слабае супраць артыкула, абавязкова патлумачце прычыну.
  3. Артыкул павінен знаходзіцца на старонцы абрання не менш за адзін месяц і не больш за тры.
  4. Колькасць галасоў Сімвал голасу «за» За павінна быць не меншай за чатыры (або тры галасы, калі чалавек, які высунуў артыкул на намінацыю, не галасаваў).
  5. Калі артыкул не быў абраны, то наступная яго намінацыя мае быць не менш чым праз месяц.

Гл. таксама[правіць зыходнік]