Вільгельм (герцаг Аўстрыі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вільгельм, герцаг Аўстрыі)
Вільгельм
ням.: Wilhelm
Нараджэнне 1 студзеня 1370(1370-01-01)
Смерць 15 ліпеня 1406 (36 гадоў)
Месца пахавання
Род Габсбургі
Бацька Леапольд III
Маці Вірыдзіс Вісконці
Жонка Джавана II[2]
Дзейнасць рэгент
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вільгельм (ням.: Wilhelm; 1370, Вена — 15 ліпеня 1406, Вена) — герцаг Аўстрыі з 1386 года з Леапальдзінскай лініі дынастыі Габсбургаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пячатка Вільгельма

Вільгельм быў старэйшым сынам аўстрыйскага герцага Леапольда III і Вірыдзіс Вісконці, прынцэсы Міланскай.

Пасля гібелі бацькі ў бітве пры Земпаху ў 1386 годзе Вільгельм атрымаў у спадчыну Штырыю, Карынтыю, Крайну, Ціроль і Пярэднюю Аўстрыю (ва ўласна герцагстве Аўстрыя кіравала Альберцінская лінія габсбургскага дому). Суправіцелем Вільгельма стаў яго брат Леапольд IV, аднак першыя часы фактычная ўлада ва ўладаннях Леапальдзінскай лініі належала рэгенту і апекуну маладых герцагаў Альбрэхту III.

Па дасягненні паўналецця Вільгельм і Леапольд IV у 1396 годзе падзялілі свае спадчынныя землі: Леапольд IV стаў кіраўніком Ціроля і Пярэдняй Аўстрыі, а Вільгельм атрымаў Штырыю, Карынтыю і Крайну (так званую Унутраную Аўстрыю). Такім чынам некалі адзіная аўстрыйская манархія была падзелена на тры часткі.

Вільгельм вядомы тым, што распачаў адну з першых гучных спроб у габсбургскім доме выкарыстоўваць дынастычны шлюб для істотнага пашырэння сваіх уладанняў. Пазней практыка далучэння зямель праз шлюбы стала адной з галоўных прычын росту і ўмацавання ўплыву Аўстрыйскай манархіі ў Цэнтральнай Еўропе, што нават парадзіла дэвіз «Жаніся, шчаслівая Аўстрыя!» (лац.: Tu felix Austria, nube!). Вільгельм выбраў сабе ў нявесты Ядвігу Анжуйскую, малодшую дачку Лаяша I Вялікага, караля Венгрыі і Польшчы. У якасці пасагу яе бацька абяцаў значныя зямельныя ўладанні ў Венгрыі, а акрамя таго гэты шлюб адкрываў перад Вільгельмам магчымасці яго абрання ў будучыні каралём Польшчы ці Венгрыі. Сапраўды, пасля смерці Лаяша Ядвіга ў 1384 годзе была прызнана польскай каралевай. Аднак пад ціскам польскіх магнатаў ідэя шлюбу з Вільгельмам была адкінута, і яна выйшла замуж за вялікага князя літоўскага Ягайлу, паводле ўмоў Крэўскай уніі.

Пацярпеўшы няўдачу ў праекце польскага шлюбу, Вільгельм у 1401 годзе ажаніўся з Іаанай II, неапалітанскай прынцэсай, будучай каралевай Неапаля, таксама з Анжуйскай дынастыі. Аднак гэты шлюб быў няўдалым і не прынёс Вільгельму нашчадства.

Пасля смерці аўстрыйскага герцага Альбрэхта IV у 1404 годзе Вільгельм уступіў у барацьбу са сваімі братамі за права апекі над непаўналетнім Альбрэхтам V і ўладу ў Аўстрыі. Але ў 1406 годзе Вільгельм нечакана памёр.

Шлюб[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцей герцаг Вільгельм не меў.

Зноскі

  1. Dr. Constant v. Wurzbach Habsburg, Wilhelm der Höfliche, Herzog von Oesterreich // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 7. — S. 415.
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Митрофанов, П. История Австрии с древнейших времён до 1792 г. — М., 2003
  • Пристер, Е. Краткая история Австрии. — М., 1952
  • Шимов, Я. Австро-Венгерская империя. — М., 2003

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднік
Леапольд III
герцаг Штырыі, Карынтыі і Крайны
13861406
Суправіцель: Леапольд IV (да 1396)
Пераемнік
Эрнст
герцаг Пярэдняй Аўстрыі,
граф Ціроля
13861496
Суправіцель: Леапольд IV (да 1396)
Пераемнік
Леапольд IV