Вільгельм Краеўскі
Вільге́льм Крае́ўскі | |
---|---|
Wiłhelm Krajewski | |
Заснавальнік гуты шкла Нёман | |
Дата нараджэння | 9 красавіка 1860 |
Дата смерці | 29 чэрвеня 1905 (45 гадоў) |
Вільгельм Краеўскі (польск.: Wilhelm Krajewski; 9 красавіка 1860 — 29 чэрвеня 1905) — польскі прадпрымальнік, інжынер, прамысловец, адзін з заснавальнікаў гуты шкла «Нёман» і таварыства Браты Краеўскія «Барысаў».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1870—80 гг. працаваў інжынерам-тэхнолагам на шклозаводзе Сяргея Мальцова ў Дзяцькаве Арлоўскай губерні. Там пазнаёміўся з мастаком шкла Юліюсам Столле, які паходзіў з Багеміі. Разам з Ю. Столле яны пераехалі ў Бярозаўку, дзе арэндавалі шкляную гуту памешчыка Зянона Ленскага ва ўрочышчы Устронь, дзе дагэтуль вырабляліся толькі піўныя бутэлькі.
Таварыства «Старая Гута» Краеўскага і Столле існавала ў 1891—1903 гг.
Прамыслоўцы замовілі для шклозавода нямецкае абсталяванне (дзесяцісільны локамабіль), перабудавалі печ, усталявалі ручны прэс для вытворчасці шклянак і запусцілі шліфоўню. Колькасць працоўных на прадпрыемстве павялічылася да 148 чалавек, вакол прадпрыемства стала ўтварацца цэлае працоўнае паселішча.
Ленскі не жадаў прадаваць свой завод, таму ў 1894 годзе Краеўскі і Столле пабудавалі другі завод на паравой цяге, так званую «Новую Гуту», а ў 1898 годзе яны выкупілі канкурэнтную гуту ў Бярозаўцы, якая была ў даўгах, заснаваную кампаніяй Бонэра, Каплінскага і Трубовіча. Паміж гутамі ў 1894 годзе праклалі тэлефонную лінію — першую ва ўсім Лідскім павеце. На кожным з заводаў у 1897 годзе працавала больш як па 100 чалавек.
Свае новае аб’яднанае прадпрыемства кампаньёны назвалі «Нёман», па імені ракі Нёман, з берагоў якой браўся пясок для вытворчасці шкла. Гэтая гандлёвая марка стала прэстыжнай і шырока вядомай не толькі ў Расійскай імперыі, але і за яе межамі.
У 1897 годзе Краеўскі і Столле заснавалі фабрыку багемскага шкла для вокнаў, на станцыі Ганцавічы ў Слуцкім павеце, а ў 1899 годзе В. Краеўскі на паях з В. Панкевічам перакупілі гуту ў Новабарысаве ў збанкрутавалага ігуменскага купца Беркі Кабакова. Прадпрыемства атрымала назву Таварыства Браты Краеўскія «Барысаў».
У 1902 году вытворчасць у Ленскага ў Старой Гуце, не вытрымаўшы канкурэнцыі, спынілася.
У 1905 годзе здарылася трагедыя — Вільгельм Краеўскі патануў у Нёмане.
Некаторы час у бізнэсе ўдзельнічала ўдава Вільгельма Краеўскага — Казіміра. Пазней яна саступіла сваю долю ў фірме «Столле і Краеўскі» Юліюсу Столле і разам са сваімі сынамі стала развіваць актывы ў Новабарысаве[1].
Таким чынам Столле стаў адзіным гаспадаром завода, выкупіўшы долю ў спадчыннікаў Краеўскага. Але гэта была фармальнасцю таму, што сыны Столле — Браніслаў і Фелікс — яшчэ раней ажаніліся на дачках Краеўскага — Яніне і Станіславе.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- NEMAN.by. Наша гісторыя
- NEMAN.by. Багемская рапсодыя Столле
- BELARUS.KP.RU: Як шклозавод «Нёман» парадніў двух прамыслоўцаў
- Герасимович Н. Ф. Стеклозавод «Нёман». Краткий обзор становления и развития. К 120-летию основания завода
- Шклозавод «Неман» правёў чарговы рэбрэндынг – прасачылі гісторыю старой гуты
- Федерация профсоюзов Беларуси: КАК БЕРЁЗОВКА «ПРОЗВЕНЕЛА» СТЕКЛОМ НА ВЕСЬ МИР
- Блог Гродно: КАК СТАРТАПЕРЫ ДЕЛАЛИ ДЕНЬГИ В XIX ВЕКЕ НА ГРОДНЕНСКОЙ ЗЕМЛЕ
- Belarus.travel «Гэта ёсць амаль у кожнай кватэры постсавецкай прасторы»
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вільгельм Краеўскі