Перайсці да зместу

Франц фон Штук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Франц фон Штук
ням.: Franz von Stuck
Аўтапартрэт у майстэрні. 1905
Аўтапартрэт у майстэрні. 1905
Імя пры нараджэнні Franz von Stuck
Дата нараджэння 23 лютага 1863(1863-02-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 жніўня 1928(1928-08-30) (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Mary von Stuck[d]
Род дзейнасці скульптар, мастак, выкладчык універсітэта, архітэктар, настаўнік, графік
Месца працы
Жанр партрэт
Вучоба
Мастацкі кірунак сімвалізм, мадэрн
Вядомыя працы карціны, віла Штука
Уплыў Арнольд Бёклін
Уплыў на Мюнхенскі сецэсіён,
Васіль Кандзінскі
Паўль Клее
Узнагароды
Merit Order of the Bavarian Crown Bavarian Maximilian Order for Science and Art
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Франц фон Штук (ням.: Franz von Stuck; 23 лютага 186330 жніўня 1928) — нямецкі жывапісец і скульптар.

Сын вясковага млынара. Вучыўся ў Каралеўскай школе мастацтваў і рамёстваў у Мюнхене, а затым у Мюнхенскай акадэміі мастацтваў. Захапляўся новымі мастацкімі тэхнікамі і жанрамі, разам з Вільгельмам Трубнерам заснаваў у 1892 г. Мюнхенскі сэцэсіён.

З 1895 года Штук — прафесар Акадэміі мастацтваў, сярод яго вучняў — Васіль Кандзінскі, Паўль Клее, Ёзеф Хенгэ, Георг Карс, Паўль Штольрайтэр і Генрых Штрыфлер. У 1906 годзе атрымаў дваранскі тытул. Выдатны прадстаўнік мюнхенскай школы выяўленчага мастацтва, у адным радзе з Францам фон Ленбахам і Фрыдрыхам Аўгустам фон Каўльбахам.

Адчуваў уплыў Арнольда Бёкліна, пісаў карціны на сюжэты са свету фантазій і алегорый, сімвалічныя вобразы, як, напрыклад, «Грэх» (1893) і «Вайна» (1894). Многія з яго буйнафарматных твораў адрознівае двухсэнсоўна-эратычная атмасфера.

У яго вучыўся беларускі мастак Гецал Чорны.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #118619543 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  2. Штук Франц фон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. KulturNav — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
  • Jo-Anne Birnie Danzker u.a. (Hrsg.): Franz von Stuck und die Photographie. Inszenierung und Dokumentation. Prestel, München 1996, ISBN 3-7913-1657-5 (каталог выстаўкі)
  • Claudia Gross-Roath: Das Frauenbild bei Franz von Stuck. VDG, Weimar 1999, ISBN 3-89739-070-1.
  • Birgit Jooss: Ateliers als Weihestätten der Kunst. Der «Künstleraltar» um 1900. Verein zur Förderung der Villa Stuck, München 2002, ISBN 3-923635-45-1.