Рыхард Дэмель

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рыхард Дэмель
ням.: Richard Dehmel
R-dehmel 1905.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

18 лістапада 1863(1863-11-18)[1][2]

Месца нараджэння:

Меркіш-Бухольц[d], Дамэ-Шпрэвальд[d], Брандэнбург, Германія

Дата смерці:

8 лютага 1920(1920-02-08)[3] (56 гадоў)

Месца смерці:

Бланкенезэ[d], Альтона[d], Германія[3]

Жонка:

Паула Дэмель[d] і Іда Дэмель[d]

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

паэт, пісьменнік

Мова твораў:

нямецкая мова[4]

Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Рыхард Дэмель (ням.: Richard Dehmel; 18 лістапада 1863, Хермсдорф, Маркграфства Брандэнбург, Германія — 8 лютага 1920, Бланкэнэзэ, Гамбург, Германія) — нямецкі паэт-імпрэсіяніст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і лесніка ў Вендыш-Хермсдорфе. У 1882 годзе скончыў у Берліне школу і да 1887 года вывучаў прыродазнаўчыя навукі, эканоміку і філасофію. Атрымаў званне доктара філасофіі, рэдагаваў газету паляўнічых і быў сакратаром суполкі нямецкіх спажывецкіх таварыстваў. Пасля 1885 года – вольны пісьменнік. Аднак яшчэ да гэтага Дэмель надрукаваў зборнікі вершаў "Выратаванні" (Erlösungen, 1891), "Зноў каханне" (Aber die Liebe, 1893). Выдадзены ў 1896 годзе зборнік "Жанчына і свет" (Weib und Welt) стаў сапраўдным скандалам (нягледзячы на тое, што асобныя яго часткі нават не трапілі ў друк). Прычына гэтага скандалу – цікаўнасць аўтара перадусім да тэмы кахання і Эрасу. Да пачатку Першай сусветнай вайны былі надрукаваныя зборнікі вершаў "Метамарфозы Венеры" (Die Verwandlungen der Venus, 1907), "Цудоўны дзікі свет" (Schöne wilde Welt, 1913), а таксама раман у баладах "Два чалавекі" (Zwei Menschen. Roman in Romanzen, 1903) і камедыя "Дурань Міхаэль" (Michel Michael, 1911).

У пачатку Першай сусветнай вайны Дэмель добраахвотнікам сышоў на фронт і служыў да 1916 года, калі быў моцна паранены, і праз атрыманае раненне ў 1920 годзе памёр. У 1922 годзе была пасмяротна выдадзеная аўтабіяграфія Дэмеля "Маё жыццё" (Mein Leben). Многія вершы паэта былі пакладзеныя на музыку Рыхардам Штраўсам, Максам Рэгерам, Антонам Веберам і іншымі кампазітарамі.

Творчасць Дэмеля грунтуецца на перакананні існавання па-за межамі дабра і зла, адмаўлення рэлігіі, найперш хрысціянства; яго валадар і бог – толькі ва ўласным "Я".

Верш "Спатканне" пакладзены на музыку аўстрыйскага кампазітара-экспрэсіяніста Арнольда Шонберга, тэарэтыка і практыка атанальнай музыкі. Пераклад зроблены для выканання беларускім аркестрам "Класік-Авангард" музычнай кампазіцыі А. Шонберга на сцэне Мінскай філармоніі.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118679236 // Общий нормативный контроль — 2012—2016.
  2. data.bnf.fr: open data platform, платформа відкритих даних, платформа открытых данных, plateforme de données ouvertes, piattaforma di dati aperti, Opendata-Plattform, otevřená data platforma, åben-data-platform, տվյալների բաց շտեմարան, platforma za odprte podatke, plataforma de datos abierta, plataforma de dados aberta, платформа адкрытых дадзеных, платформа на отворените данни, platforma otwartych danych, ашық деректер платформасы, ачык маалыматтарды платформа, açıq data platforma, ochiq ma'lumotlar platforma, açık verilerin platformu, платформа отвореног података, platforma otvorenih podataka, platforma otvorenog podataka, platforma otvorených údajov, πλατφόρμα ανοικτών δεδομένων, platformu atklātā datu, platforma atvira duomenų, platvormi avatud andmete, avoimen datan foorumi, nyílt adatok platformja, პლატფორმა ღია მონაცემები, платформа за отворени податоци, нээлттэй мэдээллийн тавцан, platformă de date deschise, platformo de malferma datumoj — 2011.
  3. 3,0 3,1 Демель Рихард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. гл. ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
  4. 4,0 4,1 http://data.bnf.fr/ark:/12148/cb12149345d

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Sabine Henning, Annette Langwitz, Mathias Mainholz, Rüdiger Schütt, Sabine Walter: WRWlt - o Urakkord. Die Welten des Richard Dehmel. Bautz, Herzberg 1995. ISBN 3883090611


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.