Віл ван Гог
Вілеміна Якаба ван Гог | |
---|---|
Willemina Jacoba van Gogh | |
Імя пры нараджэнні | нідэрл.: Wil van Gogh |
Род дзейнасці | малодшая сястра Вінцэнта ван Гога, феміністка |
Дата нараджэння | 16 сакавіка 1862 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 мая 1941 (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Падданства | Нідэрланды |
Бацька | Тэадор ван Гог |
Маці | Ганна Карнэлія ван Гог (Карбентус) |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вілеміна Якаба ван Гог (больш вядомая як Віл ван Гог; 16 сакавіка 1862, Грот-Зюндэрт, Нідэрланды — 17 мая 1941, рэйхскамісарыят Нідэрланды) — малодшая сястра мастака-постімпрэсіяніста Вінцэнта ван Гога і гандляра жывапісам Тэадоруса ван Гога. Феміністка.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў 1862 годзе. У ранні перыяд жыцця пражывала ў Грот-Зюндэрце з сям'ёй, даглядала за хворымі, была сядзелкай. У 1880-х гадах вяла перапіску са старэйшым братам Вінцэнтам, які жыў у Францыі. Неўзабаве пасля смерці брата, у 1890 годзе, яна атрымала працу ў бальніцы, дзе арганізавала «Нацыянальную выставу работ жанчын» (1898). Выстаўка мела вялікі поспех, прынесла выручку ў 20 000 гульдэнаў. Гэтыя сродкі пайшлі на патрэбы жаночых арганізацый у Нідэрландах.
Псіхлячэбніца
[правіць | правіць зыходнік]4 снежня 1902 г. Віл была шпіталізавана і ў хуткім часе перапраўлена ў псіхіятрычную бальніцу ў Эрмело з дыягназам «дыменцыя» на ранняй стадыі. Жанчына пражыла ў псіхбальніцах амаль 40 гадоў, і памерла ў маі 1941 года, у перыяд нямецкай акупацыі Нідэрландаў.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Berger, Renate: Willemina Jacoba van Gogh (1862–1941): "Du bist sehr tapfer, liebe Schwester", in: Schwestern berühmter Männer. Zwölf biographische Porträts, ed. Luise F. Pusch, Insel, Frankfurt am Main, 1985, pp. 453–485 ISBN 3-458-32496-8
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія (гал.)