Перайсці да зместу

Вінцэнт Козел-Паклеўскі (прамысловец)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вінцэнт Козел-Паклеўскі
Wincenty Koziełł-Poklewski
Вінцэнт Козел-Паклеўскі каля 1906 г.
Вінцэнт Козел-Паклеўскі каля 1906 г.
Герб «Козел»
Герб «Козел»
член Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі[d]

Нараджэнне 14 студзеня 1853(1853-01-14)
Смерць 19 жніўня 1929(1929-08-19) (76 гадоў)
Месца пахавання
Род Козел-Паклеўскія
Бацька Альфонс Козел-Паклеўскі
Маці Анэля Рымша (1831-1901)
Жонка Марыя Козел-Паклеўская
Дзеці Альфонс-Аляксандр Козел-Паклеўскі, Станіслаў Козел-Паклеўскі, Марыя Козел- Паклеўская.
Веравызнанне каталік
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава 3 ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вінцэнт Козел-Паклеўскі (польск.: Wincenty Koziełł-Poklewski, руск.: Викентий Альфонсович Поклевский-Козелл; 14 студзеня 1853, Быкаўшчына, Лепельскі павет, Віцебская губерня, Расійская імперыя — 19 жніўня 1929, Варшава, Польшча) — прамысловец, мецэнат.

Вінцэнт Станіслаў Козел-Паклеўскі нарадзіўся 14 студзеня 1853 г. у маёнтку Быкаўшчына, Ветрынская воласць, Лепельскі павет, Віцебская губерня, Расійская імперыя, цяпер вёска ўваходзіць у Ветрынскі сельсавет Полацкага раёна Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Бацькам быў знакаміты ўральскі прадпрымальнік Альфонс Козел-Паклеўскі. Паходзілі са шляхецкага роду Козел-Паклеўскіх уласнага герба «Козел».

Вінцэнт Козел-Паклеўскі

Вінцэнт атрымаў адукацыю ў Казанскай мужчынскай гімназіі (скончыў з срэбным медалём у 1871 годзе), потым навучаўся на юрыдычным факультэце Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта, які ў 1874 годзе пакінуў. З 1878 г. апынуўся на дзяржаўнай службе ў ведамстве ўстаноў імператрыцы Марыі. З 1890 года з’яўляўся нязменным распарадчыкам гандлёвага дома «Спадчыннікі А. Ф. Паклеўскага-Козел», які быў зарэгістраваны ў 1890 годзе адначасова ў Цюмені і Екацярынбургу з асноўным капіталам у 420 тыс. руб.; гандляваў спіртнымі напоямі ўласнай вытворчасці і прывазнымі вінаграднымі вінамі.

Сядзіба Козел-Паклеўскіх у Красным Беразе

У ліку прадпрыемстваў, якія належалі Вінцэнту Козел-Паклеўскаму на 1903 год, былі чыгунна-плавільныя і жалезаробчыя заводы Халуніцкай горназаводскай акругі ў Слабодскім і Глазаўскім паветах Вяцкай губерні, некалькі каменных вінакурных заводаў (чатыры ў Пермскай губерні, па адным у Арэнбургскай і Табольскай губернях), Ертарская і Сарсынскія шклянаробныя фабрыкі. Сярод яго зямельных уладанняў былі маёнткі Быкаўшчына ў Віцебскай губерні, Красны Бераг у Бабруйскім павеце Мінскай губерні, Дзямарына ў Троіцкім павеце Арэнбургскай губерні, Цюшэўскае ў Пермскай губерні, ва Уфімскай губерні паселішчы Сафійскія хутары — землі з лесам у 6.250 дзесяцін, у Турынскім павеце Табольскай губерні — лясная дача ў 100.000 дзесяцін. Акрамя таго, Вінцэнту Козел-Паклеўскаму належалі 15 і 18 драўляных дамоў (у Санкт-Пецярбургу, Пермі, Екацярынбургу, Камышлове, Шадрынску, Верхатур’і, Краснаўфімску, Куртамышу, Бірску, Табольску, Цюмені, Кургане, Сяміпалацінску, Омску, Паўладар’і, на Ніжнетагільскім, Кушвінскім, Міяскім, Неўянскім, Таліцкім заводах). Пазней ім былі набыты залатыя капальні ў некалькіх губернях, азбеставыя, медныя і сярэбраныя руднікі і іншыя гандлёвыя і прамысловыя прадпрыемствы. У 1880—1895 гадах з’яўляўся старшыной біржавога камітэта Ніжагародскага кірмашу.

Быў старшынёй екацярынбурзкага аддзялення Сібірскага гандлёвага банка, сябрам рады Волжска-Камскага банка. Быў сябрам Англійскай гандлёва-прамысловай палаты і рады ўральскіх горнапрамыслоўцаў. Займаўся актыўнай дабрачыннай і грамадскай дзейнасцю. Быў ганаровым міравым суддзёй. Аказаў значную падтрымку ў правядзенні ў 1887 годзе Сібірска-Уральскай навукова-прамысловай выстаўкі. Член Уральскага таварыства аматараў прыродазнаўства. Член дабрачыннага каталіцкага таварыства ў Пецярбургу. Таксама працаваў ад імя польскіх студэнтаў у Расіі і прымаў у сваім доме польскую эліту ў эміграцыі.

Пасля выбуху бальшавіцкага перавароту восенню 1917 г. эвакуаваўся ў Шадрынск. У 1919 годзе выехаў праз Уладзівасток у незалежную Польшчу. Жыў у Варшаве, дзе правёў апошнія гады жыцця.

Марыя Козел-Паклеўская, жонка Вінцэнта Козел-Паклеўскага

Прыватнае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Ажаніўся з Марыяй Гатоўскай, дачкой ваеннага інжынера, генерал-лейтэна Міхаіла Гатоўскага. У гады Другой сусветнай вайны жыла ў Варшаве, падтрымлівала супраціўленне акупантам, у асноўным фінансава. Разам з Вінцэнтам яны мелі трое дзяцей: Альфонс-Аляксандр (4 лютага 1891 — 9 лістапада 1962), які пераехаў у Англію і ажаніўся на Зоі Стэкль. У іх трое дзяцей: Раман (1920—1926), Аляксандр (1925—1966) і Вінцэнт (1929—2018); Станіслаў (1902 — 11 лістапада 1978) — які нарадзіўся ў Варшаве; дачка Марыя (1889—1956), якая выйшла замуж за польскага пісьменніка Вінцэнта Хжаноўскага, была перакладчыцай з англійскай мовы.

Зноскі

  • Polak wiceministrem w Rosyi. «Nowości Illustrowane». Nr 21, s. 8-9, 26 maja 1906.[1]
  • Ś. p. Wincenty Poklewski-Koziełł. «Kurier Warszawski». Nr 230, s. 4, 23 sierpnia 1929.[2]