Віталь Анатолевіч Кібук
![]() | |||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Віталь Анатолевіч Кібук | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
7 студзеня 1989[1] (36 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 178 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 70 кг[2] | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца, нападнік | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Нумар | 15 | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Віталь Кібук (нар. 7 студзеня 1989, Пінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца пінскай «Хвалі».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец пінскага футбола, пачынаў кар’еру ў якасці нападніка, гуляючы за пінскую «Хвалю». Другую палову сезона 2010 правёў у брэсцкім «Дынама», а ўжо ў наступным годзе апынуўся ў складзе мінскага «Дынама». Не здолеў замацавацца ў асноўным складзе і ў лістападзе 2012 года пакінуў клуб.
У студзені 2013 года падпісаў кантракт з «Мінскам». У «Мінску» хутка замацаваўся ў аснове, стаў выступаць на пазіцыі правага паўабаронцы. У сезоне 2013 з 6 галамі стаў другім бамбардзірам клуба пасля Рамана Васілюка. У студзені 2014 года падоўжыў кантракт з «Мінскам» на год[3], але сезон 2014 правёў не так паспяхова, звычайна толькі выхадзіў на замену.
У студзені 2015 года перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ»[4]. У складзе жодзінскага клуба стаў пераважна выхадзіць на замену. У студзені 2016 года пакінуў Жодзіна[5].
У лютым 2016 года пасля прагляду падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам»[6], дзе спачатку выхадіў на замену, а потым стаў з’яўляцца ў стартавым складзе. У ліпені 2016 года перайшоў у «Слуцк»[7], дзе неўзабаве замацаваўся ў якасці асноўнага правага паўабаронцы. У снежні 2017 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[8]. У сезоне 2018 працягваў выступаць у стартавым складзе, толькі ў кастрычніку і лістападзе адсутнічаў з-за траўмы. У снежні 2018 года падпісаў новае пагадненне са случанамі[9]. У сезоне 2019 страціў месца ў стартавым складзе, звычайна выхадзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных. У снежні 2019 года разарваў кантракт са «Слуцкам»[10].
У пачатку 2020 года стаў трэніравацца з пінскай «Хваляй» і ў лютым падпісаў кантракт[11]. Стаў іграком асновы пінскай каманды. У студзені 2021 года падоўжыў пагадненне з клубам[12]. У сезоне 2021 заставаўся трывалым іграком стартавага складу, з 7 галамі стаў другім бамбардзірам каманды. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з клубам яшчэ на год[13]. У сезоне 2022 стаў капітанам пінскай каманды, з 9 галамі стаў адным з найлепшым яе бамбардзіраў.
У студзені 2023 года зноў падоўжыў пагадненне з «Хваляй»[14]. У снежні 2023 года падпісаў новы гадавы кантракт з клубам[15].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Гуляў за алімпійскую зборную Беларусі.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2012
Уладальнік Кубка Беларусі: 2013
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Vitali Kibuk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б http://fcvolna-pinsk.by/player/vitalij-kibuk/
- ↑ Бушма, Кибук, Маевский и Ковель продлили контракты с "Минском" (руск.). football.by (9 студзеня 2014). Праверана 12 снежня 2023.
- ↑ Виталий Кибук перешел в "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (13 студзеня 2015). Праверана 12 снежня 2023.
- ↑ Виталий Кибук покинул "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (20 студзеня 2016). Праверана 12 снежня 2023.
- ↑ Лисица, Зенько, Турлин и Кибук пополнили ряды "Гранита" (руск.). football.by (20 лютага 2016). Праверана 12 снежня 2023.
- ↑ Голяткин, Кибук и Рушницкий подписали контракты со "Слуцком" (руск.). football.by (22 ліпеня 2016). Праверана 12 снежня 2023.
- ↑ "Слуцк" продлил контракты с шестью футболистами и расстался с Дударем (руск.). football.by (4 снежня 2017). Праверана 12 снежня 2023.
- ↑ Бобко, Кибук и Панкратов продлили контракты со "Слуцком" (руск.). football.by (6 снежня 2018). Праверана 12 снежня 2023.
- ↑ Кибук и Анюкевич покинули "Слуцк" (руск.). football.by (28 снежня 2019). Праверана 12 снежня 2023.
- ↑ Кибук сменил "Слуцк" на "Волну" (руск.). football.by (27 лютага 2020). Праверана 12 снежня 2023.
- ↑ Кибук останется в "Волне" еще минимум на сезон (руск.). football.by (27 студзеня 2021). Праверана 12 снежня 2023.
- ↑ Виталий Кибук остаётся в «Волне» (руск.). Афіцыйны сайт пінскай «Хвалі» (27 студзеня 2022). Праверана 12 снежня 2023.
- ↑ Кибук и Раджабов продлили контракты с "Волной" (руск.). football.by (26 студзеня 2023). Праверана 12 снежня 2023.
- ↑ "Волна" продлила контракты с капитаном и вратарем (руск.). football.by (12 снежня 2023). Праверана 12 снежня 2023.