Віталь Мікалаевіч Булыга
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Віталь Мікалаевіч Булыга | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
12 студзеня 1980[1][2][…] (43 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() ![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 176 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 73 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Віталь Мікалаевіч Булыга (нар. 12 студзеня 1980, Магілёў) — былы беларускі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2003—2008).
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
У 1997—2002 гадах выступаў у магілёўскім «Дняпро-Трансмаш». У 2009 годзе — за барысаўскі БАТЭ. З 2002 года гуляў у чэмпіянаце Расіі за клубы Прэм’ер-лігі і Першай лігі. У расійскай Прэм’ер-лізе ўсяго правёў 143 гульні, забіўшы 15 галоў.
У жніўні 2011 года на правах свабоднага агента перайшоў у расійскі клуб «Газавік» з Арэнбурга, які выступаў у Першынстве Футбольнай нацыянальнай лігі Расіі (другі дывізіён чэмпіянату Расіі). У канцы ліпеня 2012 года перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[3], стаў адным з лідараў бабруйскай каманды.
У сакавіку 2013 года пасля дзесяцігадовага перапынку вярнуўся ў «Дняпро». Стаў капітанам каманды, выступаў на пазіцыі атакуючага паўабаронцы. У чэрвені 2013 года атрымаў траўму і выбыў да верасня, пасля вярнуўся ў асноўны склад. Выратаваў «Дняпро» ад вылету ў Першую лігу, аформіўшы дубль у стыкавым матчы з «Гарадзеяй». У студзені 2014 года кантракт з «Дняпром» быў разарваны[4].
У сезоне 2014 заставаўся без клуба, у якасці аматара выступаў у клубе «Хімвалакно» ў чэмпіянаце Магілёва[5]. У студзені 2015 года накіраваўся на прагляд у расійскі клуб «Сахалін» і ў лютым падпісаў з ім кантракт[6].
У ліпені 2015 года стаў трэніравацца разам з мінскім «Дынама». 24 ліпеня падпісаў кантракт з клубам[7]. У складзе дынамаўцаў стаў пераважна выхадзіць на замену. Па заканчэнні кантракта ў снежні 2015 года пакінуў «Дынама»[8].
У студзені 2016 года далучыўся да складу «Белшыны»[9]. Стаў капітанам бабруйскага клуба, у 14 матчах чэмпіянату забіў 6 галоў. У ліпені 2016 года пакінуў «Белшыну»[10].
У ліпені 2017 года згуляў за «Тамбоў» у таварыскім матчы супраць «Крумкачоў», аднак пасля гэтага пацвердзіў сваё завяршэнне кар’еры[11]. Увосень 2017 года разам з іншым футбалістам нацыянальнай зборнай Беларусі Дзянісам Коўбам адкрыў дзіцячую школу ў Мінску[12], а ў студзені 2018 года стаў начальнікам каманды ў мінскім «Дынама»[13]. У красавіку 2018 года быў прызначаны спартыўным дырэктарам дынамаўцаў[14]. У якасці спартыўнага дырэктара займаўся селекцыяй, у пачатку 2019 года падбіраў ігракоў, займаўся пошукамі новага галоўнага трэнера, якім у выніку стаў Раман Піліпчук. У чэрвені 2019 года пакінуў «Дынама»[15].
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
У складзе моладзевай зборнай Беларусі ў 2000—2001 гадах правёў 12 матчаў, забіў 6 галоў. у 2003—2008 гадах выступаў за нацыянальную зборную Беларусі — правёў 37 гульняў, забіў 8 галоў.
У 2008 годзе змяніў грамадзянства з беларускага на расійскае, аднак па-ранейшаму меў права гуляць за зборную Беларусі.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Беларусі (2): 1998, 2009
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2015
Зноскі
- ↑ Vital Bulyga // FBref.com
- ↑ VITALI BULYGA // Argentine Soccer Database
- ↑ Футбол. Виталий Булыга подписал контракт с "Белшиной"
- ↑ Виталий Булыга покинул "Днепр"
- ↑ Бывалый Булыга. Всегда говорю правду в глаза, отчего потом и страдаю
- ↑ Виталий Булыга подписал контракт с "Сахалином"
- ↑ Виталий Булыга подписал контракт с минским "Динамо"
- ↑ Булыга покинул минское "Динамо"
- ↑ Матвеенко, Булыга, Комаровский, Хачатурян и еще пять игроков подписали контракты с "Белшиной"
- ↑ Карамушка, Рожок и Булыга покинули "Белшину"
- ↑ Футбол. Виталий Булыга: просмотр в "Тамбове"? Я закончил с футболом(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2017. Праверана 7 лістапада 2017.
- ↑ Футбол. Виталий Булыга и Денис Ковба открыли детскую школу. И получили поздравления от Виталия Кутузова(недаступная спасылка)
- ↑ Омельянчук вошел в тренерский штаб минского "Динамо", Булыга занял пост начальника команды
- ↑ Виталий Булыга - новый спортивный директор минского "Динамо"
- ↑ Минское "Динамо" объявило о расставании с Булыгой
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ (руск.)
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
- Нарадзіліся 12 студзеня
- Нарадзіліся ў 1980 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Белшына
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Сахалін
- Ігракі ФК Дняпро Магілёў
- Ігракі ФК Арэнбург
- Ігракі ФК Жамчужына Сочы
- Ігракі ФК Шыннік Яраслаўль
- Ігракі ФК Салют Белгарад
- Ігракі ФК БАТЭ
- Ігракі ФК Прамень-Энергія Уладзівасток
- Ігракі ФК Том Томск
- Ігракі ФК Крылы Саветаў Самара
- Ігракі ФК Амкар Перм
- Ігракі ФК Уралан Эліста
- Ігракі ФК Дняпро-2 Магілёў
- Футбольныя функцыянеры Беларусі