Віталь Яўгенавіч Ямны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Віталь Яўгенавіч Ямны
Дата нараджэння 17 сакавіка 1940(1940-03-17) (82 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера фізіка і ядзерная фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1987)
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар
Узнагароды

Віталь Яўгенавіч Ямны (нар. 17 сакавіка 1940, с. Сыніўка, Ліпавадалінскі раён, Сумская вобласць, УССР, СССР) — доктар тэхнічных навук, прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, загадчык кафедры ядзернай фізікі БДУ ў 1990—2013 гадах.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 17 сакавіка 1940 года ў сяле Сыніўка Ліпавадалінскага раёна Сумскай вобласці, УССР, СССР. У 1958 годзе паступіў у Львоўскі політэхнічны інстытут. У 1963 годзе перавёўся на 4-ы курс энергетычнага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута, які скончыў у 1963 годзе. У 1966 годзе скончыў аспірантуру Ленінградскага політэхнічнага інстытута. У 1967 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1968 года працаваў на кафедры ядзернай фізікі БДУ. У 1986 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. З 1987 года — прафесар кафедры ядзернай фізікі БДУ. У маі 1990 года прафесар Віталь Ямны быў абраны загадчыкам кафедры ядзернай фізікі, на пасадзе якога працаваў да 2013 года

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Прыярытэтныя напрамкі ў навукова-даследчай дзейнасці Віталя Ямнага:

  • навуковае прыборабудаванне, таксама прымяненне ядзерных тэхналогій у навуцы, медыцыне, тэхніцы неразбуральнага кантролю рэчываў, матэрыялаў, вырабаў;
  • аналага-лічбавая тэхніка праектавання, тэхналогія, метралагічны кантроль параметраў.

У 1969—1991 гадах Віталь Ямны кіраваў выкананнем вялікага аб’ёму работ, звязаных з распрацоўкай і метралогіяй складаных інфармацыйна-вымяральных сістэм. У гэты перыяд ім была распрацавана вялікая колькасць прыбораў для абароннай прамысловасці СССР. З 1992 па 1999 гады прафесарам быў распрацаваны цэлы шэраг прыбораў для электроннай прамысловасці Беларусі, у тым ліку больш за 10 тэстараў для метралагічнай атэстацыі параметраў інтэгральных аналагавых і аналога — лічбавых мікрасхем, якія былі ўкаранёны на НВА «Інтэграл». У гэты ж перыяд пад кіраўніцтвам Віталя Ямнага была створана ў Мядзельскім лясгасе інфармацыйна-вымяральная сістэма ранняга выяўлення лясных пажараў. Навуковец удзельнічаў у ВДНГ СССР і БССР, быў не раз узнагароджаны залатымі медалямі. Прымаў удзел у выставах НТТМ (у 1975 годзе быў узнагароджаны дыпломам). У 1993 годзе на кафедры па ініцыятыве Віталя Яўгенавіча была адкрыта спецыялізацыя «Фізічная метралогія і аўтаматызацыя эксперыменту». Віталем Ямным падрыхтавана 10 кандыдатаў навук. Яго вучні працуюць у многіх краінах свету, у тым ліку ў В’етнаме.

Пад кіраўніцтвам Ямнага распрацаваны, створаны і ўкаранёны ў навучальны працэс шэраг практыкумаў:

  • з 1973 года па 2001 год былі створаны прынцыпова новая вучэбная лабараторыя па электроніцы на базе універсальных модуляў (мадэрнізаваная ў 1985 годзе) і практыкумы «Ядзерная электроніка», «ЭВМ на лініі з эксперыментам», «Аналога-лічбавая схематэхніка і системотехника»;
  • у 2001 годзе была створана аўтаматызаваная лабараторыя «Фізіка ядра», мадэрнізаваная ў 2009 годзе;
  • у 2002 годзе была створана аўтаматызаваная лабараторыя «Спектраметрыя іанізуючых выпраменьванняў»;
  • у 2006 годзе быў створаны практыкум «Асновы аўтаматызацыі эксперыменту»;
  • у 2006 годзе быў створаны практыкум «Аналога-лічбавая тэхніка», мадэрнізаваны ў 2008 годзе.

З 2009 года кафедра ядзернай фізікі БДУ ўдзельнічае ў падрыхтоўцы спецыялістаў для працы на першай у Беларусі атамнай электрастанцыі. Прафесарам Віталем Ямным была праведзена велізарная праца па распрацоўцы комплекснай праграмы падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне ядзернай энергетыкі і наладжванні сувязяў з партнёрамі ў РБ і Расіі для прыцягнення вядучых спецыялістаў СНД у галіне ЯЭУ да чытання лекцый на кафедры, а таксама арганізацыі навучання студэнтаў на вядучых навучальных базах Обнінска, Севастопаля, Ніжняга Ноўгарада.

Віталію Яўгенавічу належыць аўтарства шматлікіх патэнтаў, сярод якіх:

  • прылада для прайгравання аналагавага сігналу
  • рэгістратар электрамагнітнага імпульса пры атмасферных разрадах
  • прылада для вылучэння абсалютнай велічыні сігнала
  • выпрамнік
  • аналага-лічбавы пераўтваральнік
  • функцыянальны генератар
  • прылада для вымярэння апертурнай нявызначанасці аналага-лічбавых пераўтваральнікаў і інш.

Ганаровыя ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Віталь Ямны з’яўляецца аўтарам больш за 150 навуковых прац. Віталь Яўгенавіч — аўтар чатырох падручнікаў:

  1. «Аналага-лічбавыя пераўтваральнікі ў шырокім дынамічным дыяпазоне» (1980);
  2. «Асновы аўтаматызацыі фізічнага эксперыменту» (2004);
  3. «Практыкум Ядзерная фізіка» (2007);
  4. «Асновы аналага-лічбавай тэхнікі» (2008).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]